Среда, 20 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Подкатегории

Блог Юлии Алейченко (17)

Юлия Алейченко — литературовед, поэт, переводчик, главный редактор журнала «Нёман».

 

Просмотр материалов ...

Блог Алексея Чероты (2)

Алексей Иванович Черота - главный редактор журнала "Нёман"

Просмотр материалов ...
16 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторы беларускай літаратуры прайшла творчая сустрэча са шведскімі пісьменнікамі Грэтай Рутбёль і Ёрганам Гасілеўскім. Грэта Рутбёль – старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў, аўтарка трыццаці кніг для дзяцей, укладальніца папулярных дзіцячых энцыклапедый. Ёрган Гасілеўскі – празаік і паэт, аўтар вядомага рамана Hastigheten («Хуткасць»), прысвечаным падзеям генацыду ў Руандзе. Мадэраваў размову Ціхан Чарнякевіч. «Да пэўнага часу ў Швецыі нельга было выдаць дзіцячую кнігу пра смерць. Але я напісала такую. Справа ў тым, што мой бацька загінуў, калі я…
Ёсць людзі, якія ад нараджэння пад шчаслівай зоркай маюць місію. Больш ці менш глабальную, больш ці менш агульназначную. Чалавек з такой выразна акрэсленай місіяй у нашай культуры – Сяргей Панізьнік. І роля яго – Захавальнік. Традыцый, памяці продкаў, усмешак сучаснікаў, іх словаў-учынкаў. Незвычайна вялікі архіў са здымкамі, выразкамі, запісамі – Сяргей Сцяпанавіч карпатліва і чуйна збірае ўсё тое, чым яго на жыццёвым шляху ўзнагароджвалі Нябёсы. І ва ўласнай слоўнай творчасці толькі памнажае энергетыку геннай памяці. Яго новая кніга “На падкове…
Рускі пісьменнік-марыніст Мікалай Чаркашын нарадзіўся на Гродзеншчыне, у Ваўкавыску. З даўняга часу – з года 1989-га – сярод маіх кніжных збораў вылучаецца сціплая кніжка ў мяккай вокладцы: «Сэрца камандзіра» Мікалая Чаркашына. Была некалі такая серыя – «Бібліятэчка часопіса «Советский воин». Дык вось 11-м выпускам у гэтай серыі – дакументальная аповесць М. Чаркашына «Сэрца камандзіра (Тры гісторыі з жыцця Абатурава)». Выдадзена яна была ў 1988 годзе. А як патрапіла да мяне – гісторыя асобная. Выкладу яе кароткімі штрыхамі. У 1988 –…
Вольга Гапеева. Чорныя макі. Мн.: Галіяфы, 2019. Новая кніга Вольгі Гапеевай – заканамерны працяг старой. І гэтым я абсалютна не хачу сказаць пра неарыгінальнасць і творчы застой. Наадварот. Гаворка пра тое, што паэтка знайшла сваю манеру, адметнае гучанне, асабісты інтэлектуальны код. Яе чорныя макі растуць са строгай і стройнай «граматыкі». «Лінгвістычная» вобразнасць застаецца яскравай прыкметай лірыкі Гапеевай. Мысленне моўнымі катэгорыямі нараджае цікавую гульню сэнсаў. «Я вуснае шчасце, а не пісьмовае», – прамаўляе лірычная гераіня. Яе каханы «перакатвае яе ў сваім…
Ёсць на Міншчыне адмысловыя куточкі. Тыя мясціны, якія па праве можна назваць «культурнымі гнёздамі». Як, напрыклад, – Случчына ці Капыльшчына. Альбо – Пухавіччына ці Уздзеншчына. І ў кожнай з гэтых старонак ёсць свае летапісцы. Пра Случчыну напісана цэлая бібліятэка. Аўтары – Анатоль Грыцкевіч, Алесь Марціновіч, Анатоль Жук, Рыгор Родчанка… Пра Уздзеншчыну піша Васіль Шырко. Капыль – таксама з тых прастораў, якая прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Адзін з іх – доктар навук Алесь Бельскі. Настаўніцтва краіны болей ведае яго па публікацыях у…
Яшчэ дзесяць дзён у культурніцкай прасторы ОК16 у Мінску можна будзе пабачыць грандыёзную выставу Алеся Родзіма “Міфалагема тысячагоддзя”, аднайменную з найвялікшым сучасным еўрапейскім палатном майстра. Аўтар першага малюнка на аскепках Бярлінскай сцяны, беларус родам з Баранавічаў, вучань Натана Воранава і Васіля Ахрэмчыка, імя якога грымела ў Германіі, Францыі, Галандыі, Італіі, да апошняга часу не быў, на жаль, шырока вядомы ў Беларусі. Паўнавартасная выстава Родзіма ў рамках арт-фестывалю – выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайным, сінтэтычным, эклектычным мастацтвам. Яна найперш пра тое,…
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу Аляксандра Кішчанкі «Касмічны пілігрым». Назва вельмі ўдала раскрывае характар таленту мастака. Творца, які мысліў шырокімі метафарамі-абагульненнямі, вядомы найперш як стваральнік манументальных твораў. Яго «Габелен стагоддзя» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, а габелен «Чарнобыль» знаходзіцца ў будынку ААН. Выстава дэманструе станковы жывапіс майстра апошніх дваццаці гадоў яго жыцця: шматфігурныя кампазіцыя, партрэты, нацюрморты. Вострая сацыяльная праблематыка, пошук гармоніі ў свеце, пераасэнсаванне біблейскіх і міфалагічных матываў – характэрныя рысы прадстаўленых палотнаў. Гледачы сустрэнуць як папулярныя хрэстаматыйныя працы,…
У Жыровічах у самы пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў Слоніме прайшоў міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». У дыскусіях, дыялогах, некаторых спрэчках удзельнічалі паэты, празаікі, перакладчыкі, літаратуразнаўцы болей як з дзесяці краін. Адзін з удзельнікаў – журналіст і пісьменнік з Казахстана Васіль Шупейкін запытаўся ў мяне, а якая логіка ў гэтых сустрэчах, чаму менавіта пісьменнікаў запрашаюць да размовы на пляцоўку іншай краіны. І сапраўды, чаму..? Прыехалі гэтым разам (а такія круглыя сталы праводзяцца ў Беларусі з…
2020 год – год 175-годдзя з дня нараджэння класіка казахскай нацыянальнай літаратуры, казахскага асветніка і філосафа вялікага Абая Кунабаева. Дастойны сын казахскага народа, светач Казахстана сёння і ва ўсе наступныя часіны – ён з’яўляецца менавіта тым гістарычным персанажам, які здольны аб’ядноўваць, кансалідзіраваць сілы грамадства ў памкненнях да сцвярджэння ідэалаў справядлівага жыцця, да гуманістычнага развіцця нашай будучыні. Абай – па-за партыямі і палітычнымі поглядамі. Ён як сапраўдны класік, чыя спадчына вытрымала выпрабаванне часм, – для ўсіх!.. Варта заўважыць, што ў Беларусі…
Кінафестываль «Паўночнае ззянне» – штогадовае чаканае мерапрыемства для беларускага гледача. Нестэрэатыпныя, вострасацыяльныя стужкі са Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ўжо пяты год выклікаюць жывую цікавасць у рэжысёраў, кінакрытыкаў, аматараў. Сёлета слоганам фестывалю абрана ёмістая фраза «Магчыма ўсё». І насычаная праграма – выдатнае таму пацверджанне. Паказы, лекцыі, майстар-класы, конкурс постараў. Ісландская стужка «Жанчына абвяшчае вайну» («Woman at War») – адна з найбольш яскравых прэм’ер для Беларусі. Рэжысёр Бенедыкт Эрлінгсан, вядомы сваімі фільмамі «Пра коней і людзей», «Усім відовішчам…
«Отрадная игра! Широкая поляна, пестрят рубашки; мяч живой то мечется в ногах, как молния кривая, то – выстрела звучней – взвивается, и вот подпрыгиваю я, с размаху прерывая его стремительный полёт», – пісаў Уладзімір Набокаў, вялікі аматар футболу, удалы брамнік. Цікава, што захопленыя спортам пісьменнікі – з’ява даволі распаўсюджаная. Джордж Байран, насуперак фізічным недахопам, займаўся фехтаваннем, плаваннем, боксам. Артут Конан Дойл – гуляў у крыкет, рэгбі, футбол, баксіраваў. Эрнест Хэмінгуэй адзначыўся ў водным пола, лёгкай атлетыцы. Не выключэнне – і…
Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. Мн., Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018. Жывучы ў нашай «напаўвіртуальнай» рэальнасці, можна часам паверыць у немагчымае, вярнуць незваротнае... Але як жа быць з пачуццямі, памяццю, болем? Як не страціць аблічча ў гульнях лёсу? На старонках дэтэктыўнага, рамантычнага, псіхалагічнага рамана Людмілы Рублеўскай такіх «рэбусаў» — безліч. Як і планаў: часавых, прасторавых, ментальных... «Пантофля Мнемазіны» — кніга пра кожнага з нас. Пра ўнутраную свабоду, выбар шляху самапазнання. Які проста немагчыма прайсці без усведамлення сваіх каранёў, глыбокага аналізу нашай…
Алесь Гібок-Гібкоўскі. Дом каля возера. Мн., Мастацкая літаратура, 2018. Вершнік змагаецца з цемрай, прынцэса чакае ратавання ў недасяжнай вежы, бедны паэт траціць апошнія грошы на падарунак каханай… Вобразы рамантычных казак дапамагалі нам ствараць каляровыя сусветы ў будзённасці, верыць у светлае і шукаць ідэалы ў дарослым жыцці. Ці хапае такіх вечных міфаў у сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры? Пэўна не… Гэта ўжо потым школьнікі прачытаюць Ластоўскага, Караткевіча, пачуюць расповеды пра неймаверныя гісторыі з жыцця нашай шляхты. А ў якія цуды верыць малым?…
Адам Глобус. Казкі сталічныя. Мн., Кнігазбор, 2018. Чорны чалавек, труна на колах, пікавая дама, прывід ліхтаршчыка… Гарады і мястэчкі жывуць, пакуль жыве іх міфалогія. Легенды ніколі не ўзнікаюць на пустым месцы. У іх – звычкі, традыцыі, іронія, гумар, страхі, расчараванні… Адам Глобус даўно ўжо запісвае падобныя гісторыі і непасрэдна ўдзельчае ў стварэнні новых. Яго «Дамавікамерон» ды розныя варыяцыі так званых «казак» добра вядомыя чытачам. Пад вокладкай новага выдання – казкі сталічныя: парыжскія, віленскія, мінскія і віцебскія. А чаму Віцебск у…
Проза Васіля Быкава даўно выклікае жывую цікавасць у рэжысёраў. Відавочная лаканічнасць радка, дасканая прамалёўка сапраўды значных мастацкіх дэталяў, дынамізм развіцця падзей правакуюць жаданне візуалізаваць аповед… «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Абеліск», «Узыходжанне» (паводле «Сотнікава»), «Знак бяды», «У тумане», «Фруза», «Круглянскі мост», «Асуджаныя на вайну» (паводле аповесці «Пайсці і не вярнуцца») пабачылі свет як кінафільмы. Вядомыя і тэатральныя пастаноўкі паводле твораў Быкава, і балет «Альпійская балада» Яўгена Глебавава. Апошнім часам назіраем новую хвалю цікавасці да экранізацый быкаўскай…