Среда, 19 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Не згубіцца за датай!..

  • Воскресенье, 12 Ноябрь 2017 17:01
  • Автор 

“Францыск Скарына на мовах народаў свету”, – таку ю назву носіць зборнік перакладаў урыўка з прадмовы Ф. Скарыны да кнігі “Юдзіф”. Крыху гісторыі пра гэты пра гэты адмысловы творчы праект. Зборнік пабачыў свет у Мінску у Выдавецкім доме “Звязда”. Першае выданне – 2014 год. Другое – 2016 год. Адкрывае кнігу тэкст на старабеларускай мове: “Понеже/ от пріроженія звері, уходяўіе в пустыні,/ знаю ямы своя,/ птіці, летаюўіе по возъдуху,/ ведають гнезда своя;/ рибы, плывающие по морю и в реках,/ чують виры своя;/ пчелы и тым подобная боронять ульев своих, / тако ж и люди, / и где зродилися/ и ускормлены суть по бозе,/ к тому месту великую ласку имають». У зборніку падзены (пералічваю тэксты другога выдання) пераклады на беларускую (3 пераклады на адну толькі беларускую – Алеся Разанава, Івана Саверчанкі, Сяргея Панізніка), рускую (2 пераклады —Уладзіміра Беразява, Алега Буркіна), аварскую (Тубхат Зургалавай), агульскую (Заміры Тарланавай), азербайджанскую (Чынгіза Алі аглу), арабскую (Адулязіза Абдулькасіма Важдзі), армянскую (Эдварда Мілітаняна), балгарскую (Бойка Ламбоўскага), балкарскую (Аскера Дадуева), бурацкую (Таміра Бары-Хана), верхнелужыцкую (Бено Будара), в’етнамскую (Тхуі Таанга), даргінскую (Амінат Алімханавай), італьянскую (Тамаза Вальсеры), іўрыт (Элы Маркус), кабардзінскую (Хасана Тхазёплава), казахскую (Улугбека Есдаўлетава), калмыцкую (Рымы Ханінавай і Эрдні Эльдышава), карацінскую (Хізры Асадулаева), карэйскую (Кім Бен Хака), кіргізскую (Таштанбека Чакіева), кітайскую (Гао Мана), комі (Аляксея Папова), крымскататарскую (2 пераклады – Сейрана Сулейманава, Айшэ Кокіева), кумыкускую (Шэйіт-Ханум Алішавай), курдскую (Гасанэ Хаджысулеймана), лакскую (Сугуры Увайсава), латгальскую (Яніны Дукулэ), лезгінскую (Зульфікара Кафланва), літоўскую (Вітаутаса Жэймантаса), марыйскую (2 пераклады – Альбярціны Аптулінай і Юрыя Салаўёва), нагайскую (Анварбека Култаева), нанайскую (Аны Ходжар), ніжнелужыцкую (Хрысціяны Пініекавай), нямецкую (4 – Норберта Рандава і Уладзіміра Чапегі, Аляксандра Філюты, Вікторыі Андрэевай, Радміла Рысціча), польскую (Анатлоля Клышкі), пушту (Шархасана Хасана), румынскую (Васіле Семеніука і Петру Цімуша), русінскую (Аляксандра Гаўроша), рутульскую (Фацімы Ібрагімавай), саамскую (Аляксандры Антонавай), сербскую (3 – Радміла Рысціча, Івана Чароты, Саманты Рац), славенскую (Мілана Есіха), табасаранскую (Фірузы Салтанавай), таджыкскую (Саідалі Мамура), татарскую (Рэната Харыса), тацкую (Маі Мататавай), тувінскую (Мікалая Куулара), удмурцкую (2 – Вячаслава Ар-Сяргі, Сяргея Мацвеева), узбекскую (Азама Абідава), уйгурскую (Гульнары Аутавай), украінскую (Тараса Лучука), фінскую (Міліі Хюцці), французскую (Анэс Марэн), хакаскую (Аляксандры Баінава), цахурскую (Валеха Гамзаева), чачэнскую (Мусы Ахмадава), чувашскую (Валеры Тургая), чэшскую (2 – Мілана Храбала, Францішкі Сокалавай), шведскую (Дзмітрыя Плакса), шорскую (Любові Арбачакавай), эстонскую (Арно Валта), японскую (Масака Тацумі). Усяго 75 перакладаў на 63 мовы народаў свету. Наўмысна згадваю ўсіх, бо сам факт звароту да старадаўняга тэксту з’яўляецца ў пэўнай ступені гісторыка-мастацкім артэфактам.

Абсалютная большасць перакладаў ажыццёўлена менавіта для дадзенага выдання. Аўтар прадмовы да зборніка – “Слова Скарыны – спадчына ўсяго чалавецтва” – кандыдат культуралогіі Алесь Суша. Ён адзначае, што “інтэлектуальны пасыл нашага першадрукара быў скіраваны на ўсе саслоўі беларускага грамадства XVI ст. І пры ўсім гэтым выказаныя асветнкіам погляды і думкі застаюцца надзвычай актуальнымі і важнымі нават сёння – праз 500 гадоў. Больш за тое, некаторыя думкі Скарыны здолелі зацікавіць і прывабіць многіх інтэлектуалаў па ўсім свеце, дзякуючы чаму з’явіўся шэраг перайманняў і перакладаў на самыя розны ямовы свету. Асаблівай увагі замежных творцаў заслужылі яго патрыятычныя выказванні, адлюстраваныя ў прадмове да “Кнігі Юдзіф”. Сабраныя ў дадзеным выданні пераклады слоў беларускага асветніка на розныя мовы свету пераканаўча сведчаць пра сілу яго слова, падкрэсліваюць спрадвечную знітаванасць культурнага жыцця нашых краін”. У выданні прадстаўлены гравюры Францыска Скарыны. Дызайн кнігі належыць В. Г. Паўлаўцу, В. А. Рагалевічу, Д. Э. Герасімовічу. Тыраж кнігі – 500 экзэмпляраў. У 2014 – 2016 адбыліся прэзентацыі кнігі ў Маскве, Белградзе (Сербія), Пекіне (Кітай) і інш.

Хіба не цікавым узорам прыцягнення ўвагі да беларускай літаратуры, беларускай культуры, увогуле да Беларусі з’яўляецца гэты праект?!. Некалі ж, дарэчы, па такому ж прынцыпу быў выдадзены зборнік перакладаў верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?”. Упэўнены, што ў перакладзе на розныя мовы народаў свету мог бы прагучаць адзін і з найболей яскравых урыўкаў з паэмы “Новая зямля”. І тады б паслы, дзеячы іншых культур праславілі б нашых пісьменнікаў чытаннем іх твораў на сваіх мовах і ў сваіх краінах. Чаму б і не?! Пашырэнне вядомасці пра нашу краіну, пра нашу родную Беларусь – гэта і літаратурна-мастацкі, пісьменніцкі клопат. Трэба ўсім памятаць пра гэта.

Прочитано 348 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии