Пятница, 20 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Год малой радзімы. Дарога ў школу

Так ці іначай мы знаходзімся ў нармальнай, зразумелай залежнасці ад інфармацыйных і грамадскіх нагод. Год малой радзімы, абвешчаны Прэзідэнтам краіны, несумненна, выкліча ў паводзінах, рашэннях, ініцыятывах процьму добрых спраў. Дададуцца самыя розныя клопаты, здзяйсненні. У краіне ёсць дзеля гэтага грунт, фундамент. Беларусы – надзвычай адукаваная, сацыяльна актыўная нацыя.

Ніколькі не сумняваюся, што з’явяцца новыя кнігі пра малыя паселішчы. Ніколькі не сумняваюся, што тэма малой радзімы зойме ў медыя-прасторы самае шырокае месца. Канешне ж, дзясяткі, сотні мерапрыемстваў пройдуць пад эгідай Года малой радзімы. Будуць і справы – будуць і справаздачы. Грамадства ўжо адгукнулася на ініцыятыву, заклік шырокай, шматаблічнай і дзелавой увагі да малой радзімы, да нашых карэнняў, вытокаў. Але вось пра што думаецца зараз, у пачатку Года малой радзімы…

Любыя матэрыяльныя справы (і выданне кніг, і ўсталяванне помнікаў, адкрыццё мемарыяльных дошак, рамонт ці рэканструкцыя нейкіх аб’ектаў, што вабяць, прыцягваюць удалечыні ад гарадскога тлуму і шмат што яшчэ іншае) павінны супадаць з настроем на зрухі ў выхаванні людзей, грамадства. З настроем на ўмацаванне патрыятычных пачуццяў, на ўмацаванне суладнасці, адзінства з родным краем, роднымі вёскамі.

Апякуючыся развіццём такога настрою, трэба дома бываць часцей. Мо таму і помніцца верш народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, што ён, творца, вымавіў сакральнае, сутнаснае, што жыве ў кожным чалавеку:

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

Так, сапраўдны запавет… І ў гэтай дарозе дадому ў кожнага з гараджан ёсць, была родная школа. Родныя настаўнікі. Для мяне – Пухавіцкая сярэдняя школа… Для кагосьці – іншая. Часам невялікая па складу вучняў. Але школа пачынала з нас ляпіць асоб. Настаўнікі давалі не толькі веды, але і прывівалі ўсе тыя якасці, якія пасля так ці іначай дапамагалі выбудоўваць жыццёвую дарогу.

І зараз, калі думаю пра школу, то як быццам тры дарогі ў мяне вырастае ў свядомасці. Адна з іх – тыя тры з хвосцікам кіламетры, што даводзілася адольваць з чацвёртага па дзясяты клас, штодня ідучы з Зацітавай Слабады ў Пухавічы. Другая – дарога, якая ў думках існавала праз многія жыццёвыя шляхі: дзе б ні быў – думалася, што вось прыеду ў школу, пацікаўлюся ў настаўнікаў, як ідзе жыццё, якія вучні бегаюць па нашым стадыёне, ці робіцца што ў школьным музеі, якія спартсмены ў роднай школе вырастаюць, хто перамагае ў раённых алімпіядах па тым ці іншым прадмеце, якія таленты прыйшлі на змену нашаму класу, нашаму 10 “Б”. Ёсць і трэцяя дарога – што вызначаецца, фарміруецца з вышыні сённяшняга часу. Дарога сённяшняга прыходу ў школу. Таму з радасцю прымаю кожнае запрашэнне з Пухавіцкай сярэдняй школы. Сачу за яе поспехамі з раённага друку, а здарыцца ўбачыць нейкае паведамленне ў абласной ці рэспубліканскай газеце пра Пухавічы, Пухавіцкую школу, на радыё ці тэлебачанні – і ўвогуле шчаслівым сябе адчуваю. Гэта ж наша школа, Пухавіцкая!..

Дарэчы, маёй роднай школе сёлета спаўняецца 155 гадоў. Нараджэннем школа з 1863 года… У Пухавічах, заўважу, настаўнічаў пісьменнік Алесь Пальчэўскі. Сярод выпускнікоў школы – пісьменніца і журналістка, аўтар многіх вершаваных кніг,  галоўны рэдактар раённай газеты “Пухавіцкія навіны” Вольга Савасцюк, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч, генеральны дырэктар знакамітага бабруйскага “Фандока” Уладзімір Майко, акцёр-купалавец Аляксандр Сяргеевіч Лабуш, доктар палітычных навук, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Сяргеевіч Лабуш, шматгадовы кіраўнік Беларускага Саюза афіцэраў генерал-лейтэнант Яўген Васільевіч Мікульчык, палкоўнікі Аляксандр Казак, Уладзімір Лопан. І гэты пералік далёка не поўны.

Думаю, што ў школу трэба прыходзіць з набытым па дарослым жыцці досведам, з тымі здабыткамі, якія сфарміравалі са школьнікаў вучоных, аўтарытэтных вайскоўцаў, кіраўнікоў вытворчасці. Гэта па-свойму каштоўны вопыт, які мог бы выліцца ў канкрэтныя справы. У прэзентацыю кнігі выпускніка школы альбо адкрыты ўрок прафесара медыцыны, у семінар па прафесійнай арыентацыі ці ў адкрыты ўрок у школьным музеі… Спраў можа быць досыць шмат. Спяшайцеся зрабіць іх у Год малой радзімы!.. Як мне асабіста падаецца, такія справы патрэбны роднай школе, патрэбны дзецям, хлопчыкам і дзяўчынкам, якія жывуць у правінцыі і якія, несмуненна, марыць пра вялікую будучыню, пра сур’ёзныя прафесійныя здзяйсненні.

Алесь Карлюкевіч

 

 

Прочитано 137 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии