Среда, 19 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Алесь Бачыла. Юбілей яшчэ прыйдзе

  • Понедельник, 07 мая 2018 08:26
  • Автор  Сугучча

На маім рабочым стале ляжыць лісток – ксеракопія рабочага запісу кагосьці з трох землякоў Алеся Бачылы, ураджэнца пухавіцкай вёсачкі Лешніца, што на Міншчыне. Зроблены гэты запіс недзе каля паўгода назад. І патрапіў да мяне з Саюза пісьменнікаў Беларусі. Перадала Алена Анатольеўна Стэльмах – першы намеснік старшыні творчай арганізацыі.

На адным баку – тэлефоны і прозвішчы тых людзей, хто заклапочаны, каб дастойным чынам у краіне, Пухавіцккім раёне ўспомнілі паэта Алеся Бачылу. Яркую творчую асобу. Аўтара слоў да песні “Радзіма мая дарагая”. Чалавека, таго творцу, які шмат зрабіў дзеля захавання памяці пра Максіма Багдановіча. Яго кніга “Дарогамі Максіма” фактычна паспрыяла болей шырокаму развіццю багдановічазнаўства. Не іначай! Ён, Алесь Бачыла, істотна абудзіў цікавасць грамадства, літаратурнай супольнасці, краязнаўцаў да тэмы жыцця і творчасці Багдановіча.

У сёлетнім сакавіку ўжо прайшло стагоддзе Алеся Бачылы. Быў вечар ці ранішнік ці проста добрая, таварыская сустрэча землякоў у Мар’інай Горцы. Мерапрыемства ў многім адбылося дзякуючы руплівасці дырэктара Пухавіцкага раённнага краязнаўчага музея Аляксандра Аляксандравіча Прановіча. Была выдадзена паштовая картка ў знак памяці Алеся Бачылы. Яе выпуск і спецгашэнне “Белпошта” прэзентавала на Мінскімі міжнародным кніжным-кірмашы-выстаўцы. У пачатку сакавіка 2018 года.

Была ідэя надаць імя Алеся Бачылы Пухавіцкай раённай бібліятэцы. Чамусьці не атрымалася. Не падтрымалі, пэўна, самі бібліятэкары. Дзіўна.

Саюз пісьменнікаў правёў творчы конкурс у гонар Алеся Бачылы. Выдатна!

Можна было б зладзіць рэспубліканскі конкурс сачыненняў “Радзіма мая дарагая”. Мо яшчэ не позна?! І добра было б, каб міністэрства адукацыі з іншымі зацікаўленымі занялося гэтым клопатам. А ў міністэрстве інфармацыі краіны гатовы былі б падтрымаць. Ці атрымаецца?!.

А вось свята ў сімпатычнай вёсцы Лешніца, дзякуючы ініцыятыўнасці Віктара Атаронка, Таццяны Бублікавай, Валянціны Ладуцькі, павінна дакладна, павінна абавязкова атрымацца. У Алеся Мікалаевіча Бачылы ёсць выдатны верш пра родную вёску Лешніца. І землякі-пухавіччане гэта помняць, і пра гэта абавязкова скажуць на вясковай вечарыне, вясковым свяце 21 ліпеня 2018 года. Заедзьце ў пухавіцкую Лешніцу ў гэты дзень. Зусім жа непадалёку ад Мінска. . Не пашкадуеце. Вас дакладна чакае сустрэча з добрым паэтычным словам. Выдатна было б, каб туды яшчэ ў гэты дзень завіталі прафесійныя пісьменнікі. Шмат хто сярод паэтаў, якія і сёння актыўна друкуюцца, яшчэ памятае Алеся Бачылу. Мо хто з іх адгукнецца і вершам у знак стагоддзя Алеся Мікалаевіча Бачылы.

А каб нейкія пэўныя рухі грамадскасці і ўлад былі супольнымі, то я з тае паперкі, перададзенай з Саюза пісьменнікаў Беларусі, і тэлефоны пераказваю – Віктар Васільевіч Атаронак -- 8 029 503 64 56, Таццяна Міхайлаўна Бублікава -- 8 029 765 19 58, Валянціна Васільеўна Ладуцька -- 8 044 723 57 43. Веру: іх грамадская ініцыятыва павінна даць свой плён. А каму не чужым з’яўляецца добрае паэтычнае слова – далучайцеся да шэраговай і разам з тым важнай ініцыятывы!

А мы ў сваю чаргу паспрабуем на “Созвучии» зрабіць Інтэрнэт-старонку “Алесь Бачыла”.

Алесь Карлюкевіч.

 

Прочитано 374 раз Последнее изменение Понедельник, 07 мая 2018 08:41
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии