Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адзначаны азербайджанскія літаратары

  • Понедельник, 13 августа 2018 19:05

У Выдавецкага дома “Звязда” склаліся добрыя стасункі з пісьменнікамі Азербайджана. Не аднойчы ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства і Мінскага міжнароднага кірмашу-выставу, на якім па традыцыі праходзіць сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, удзельнічалі літаратары з Баку.

Як адмеціна гэтых стасункаў – выданне кніг беларускіх аўтараў у Азербайджане і кніг азербайджанскіх пісьменнікаў у Мінску. У апошнія гады ў Баку выйшлі зборнікі паэзіі і прозы, надрукаваны пераклады твораў беларускіх аўтараў Анатоля Матвіенкі, Алеся Бадака, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, Марыі Кобец і іншых літаратараў. А ў Выдавецкім доме “Звязда” выйшлі кнігі Чынгіза Алі аглу, Лейлы Аліевай, “Анталогія сучаснай азербайджанскай паэзіі”. Істотную падтрымку ў рэалізацыі гэтых выдавецкіх праектаў аказаў Цэнтр Перакладу Азербайджана. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь днямі адзначыла Падзякамі Міністра інфармацыі старшыню праўлення Цэнтра спадарыню Афаг Масуд, а таксама супрацоўнікаў Цэнтра – Яшара Аліева, Махіру Гараеву.

Сяргей Шычко

Прочитано 2469 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии