Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Сябрына: паэзія народаў Расіі” – праект дружбы

  • Среда, 19 сентября 2018 09:00
  • Автор  Сугучча

Складаючы свае планы на 2019 год, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, будзем спадзявацца, не абміне і выданні перакладныя.

У выдавецтве выходзіць серыя “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Нядаўна пабачыў свет альманах на рускай мове “Созвучие. Беларусь – Россия”. Выйшла анталогія кітайскай паэзіі XX стагоддзя ў перакладах Міколы Мятліцкага. І яшчэ – кніга народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна “Начныя птушкі”. У серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі”.

Зборніку вядомага сучаснага паэта Татарстана папярэднічала кніга вершаў Вячаслава Ар-Сяргі “Ранішні вецер у акне” (яна таксама выйшла пад знакам “Сябрыны…”, але ў Выдавецкім доме “Звязда”). Мяркую, што сённяшнія стасункі беларускіх пісьменнікаў з паэтамі, якія прадстаўляюць нацыянальныя літаратуры Расійскай Федэрацыі, досыць сур’ёзныя, актыўныя. І ладзяцца яны не толькі на беларускай пляцоўцы, у час Дня беларускага пісьменства, Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу-выстаўкі – знакавых падзей для літаратурнага працэсу ў нашай краіне. Паэты, празаікі, публіцысты, перакладчыкі з Беларусі – частыя госці на розных фестывалях, канферэнцыях, кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў Маскве, якія адбываюцца ў розных рэгіёнах Расіі. Як прыклады – стасункі з паэтамі рэспублік Паўначнага Каўказа: Кабардзіна-Балкарыі, Чачні, Дагестана. Як прыклад – стасункі з мастакамі слова з Татарстана, Чувашыі, Удмурціі, Калмыкіі… Гэтая сітуацыя, несумненна, не складваецца за адзін дзень.

Мяркуйце самі. У 2009 годзе да ўдзелу ў Дні беларускага пісьменства запрасілі з Казані Роберта Мінуліна і Рэната Харыса. І з таго часу па кропельцы складвалася іх увага да беларускай паэзіі. Пісьменнікі выпрацавалі свае зносіны з беларускімі творцамі, наладзілі прамую сувязь з перакладчыкамі, дарадцамі ў выбары тых аўтараў, чые творы варта перакладаць. У кожным з рэгіёнаў такім чынам склалася пэўнае асяроддзе, блізкае да Беларусі. І ўжо на старонках нашай літаратурна-мастацкай перыёдыкі з’яўляюцца сістэмныя публікацыі Валеры Тургая з Чувашыі, Адама Ахматукаева з Чачні, Зульфіі Хананавай з Башкартастана, Рымы Ханінавай з Калмыкіі… Пералік можна доўжыць. Прыкладаў існуе вельмі шмат. Публікацыі сяброў Беларусі з розных куточкаў расійскай старонкі дапамагаюць уявіць, як развіваюцца нацыянальныя літаратуры, якімі памкненнямі жывуць паэты з Элісты, Грознага, Казані, Махачкалы, Уфы, Чабаксар, іншых гарадоў, іншых вялікіх і малых паселішч.

І на гэтым фоне цалкам лагічным падаецца развіццё серыі кніг “Сябрына: паэзія народаў Расіі”.Мяркуючы па тых абсягах, што ўжо надрукаваны ў беларускіх газетах і часопісах, мне бачыцца, што ў бліжэйшы час павінны з’явіцца кнігі вершаў і паэм татарскага паэта Рэната Харыса, чачэнскіх  паэтаў Адама Ахматукаева, Лулы Куна, мастакоў слова з Чувашыі – Валеры Тургая, Башкартастана – Зульфіі Хананавай, Калмыкіі – Рымы Ханінавай, Эрдні Эльдышава… І, канешне ж, на падыходзе да фарміравання беларускіх зборнікаў нагайскі паэт Анварбек Култаеў, калмыцкія паэтэсы Вера Шуграева, Раіса Шурганава. З’яўляюцца ў беларускім перыядычным друку і іншыя імёны паэтаў, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны. Праўда, варта зазначыць ажыўленне публікацый адбываецца ў пярэдадзень лютага, якраз да кніжнай выстаўкі, у межах якой праходзіць і Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, і ў пярэдадзень першай нядзелі верасня, калі ў тым з гарадоў, дзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства, ладзіцца міжнародны “круглы стол” беларускіх і замежных пісьменнікаў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. 
Магчыма, у серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” знойдзецца шяэч і месца класічнай паэзіі. Актыўна ж некалі сябравалі беларусы, беларускія паэты з Давідам Кугульцінавым, Міхаілам Хонінавым, Закі Нуры, Расулам Гамзатавым, Алімам Кешокавым, Фазу Аліевай… Чыесьці кнігі ў перакладзе на беларускую мову выдалі ў 1960-1980-ыя гады (быў самы ўсплеск увагі да справы перакладу паэзіі народаў Расіі на беларускую мову), а кагосьці паспелі толькі ў перыёдыцы прадставіць альбо ў альманахах “Далягляды”, “Братэрства”, “Ветразь”, розных калектыўных зборніках. Былі ж выдадзены і свайго роду паэтычныя анталогіі, якія прадстаўлялі паэзію таго ці іншага рэгіёна. На крайні выпадак у памяці – анталогія чувашскай паэзіі, складаннем якой апекаваўся Юрась Свірка. Шмат раскідана ў беларускай перыёдыцы перакладаў вершаў башкірскага класіка Мустая Карыма. Дадаўшы да ранейшых перастварэнняў новыя пераклады, можна было б, несумненна, выдаць найперш яго кнігу. І менавіта ў 2019 годдзе – да 100-годдзя з дня нараджэння Мустая Карыма.

Але, нягледзячы на многія факты літаратурнага сяброўства, перакладчыцкая справа ў частцы беларускай увагі да паэзіі народаў Расіі патрабуе развіцця, патрабуе ўсё ж такі пашырэння творчай прасторы. І гэтаму маглі б спрыяць адмысловыя семінары, канферэнцыі, “круглыя сталы”… Сустракаюцца ж на “круглым стале”, у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, амаль штогод беларускія і расійскія пісьменнікі. І следам за абмеркаваннем добра было б наладзіць выданне перакладнога нумара часопіса “Полымя” – напрыклад, з агульнай ідэяй “Нацыянальныя літаратуры народаў Расіі”. Альбо – нават узнавіць выданне штогадавога альманаха “Далягляды”. Ці – “Братэрства”. Гэтыя крокі якраз і паспрыяюць і паслядоўнаму фарміраванню новай кніжнай серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі”, і канешне ж, дапамогуць нараджэнню новых практык у беларускім мастацкім перакладзе.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 100 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии