Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Далягляды”: праект творчай дружбы

  • Воскресенье, 28 октября 2018 13:50
  • Автор  Сугучча

У мінскіх выдавецтвах “Звязда” і “Мастацкая літаратура” на працягу некалькіх апошніх гадоў выйшла чатыры альманахі, прысвечаных перакладам з іншых літаратур на на рускую мову: “Созвучие”. Пра іх пісалі ў друку, былі прэзентацыі гэтых калектыўных зборнікаў. У тым ліку – і на міжнародных пляцоўках.

Але, відавочна, для развіцця ўласнай перакладчыцкай школы варта звяртаць асаблівую ўвагу на пераклады ў галіне мастацкай літаратуры на беларускую мову. Што і робіцца, мяркую па перыёдыцы. Менавіта са старонак літаратурна-мастацкіх часопісаў “Маладосць”, “Полымя”, газеты “Літаратура і мастацтва” і нават урадавай і парламенцкай газеты “Звязда” у апошнія гады, калі быць болей дакладнымі – у апошнія дзесяць-дванаццаць гадоў беларускія перакладчыкі актыўна прадстаўляюць паэзію і прозу Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Польшчы, Украіны… І нават – Пакістана, Індыі, Эквадора, Бангладэш… Канечне, пісьменнікі згаданых краін у перакладзе на беларускую мову друкуюцца ў розных аб’ёмах. Часам, як у выпадку з Кыргызстанам, былі перакладзены вершы аднаго толькі Суюркула Тургунбаева. А з туркменскіх паэтаў, празаікаў перакладзены цэлы атрад сучасніказ і класікаў – Атамурада Атабаева, Керыма Курбанняпесава, Бердыназара Худайназарава, Камека Куліева, Касыма Нурбадава, Агагельды Аланазарава, Газель Шакуліевай, Максата Бяшымава, Аннамухамеда Кіршэна, Бягуль Анабаевай, Махтумкулі, Магрупі… Нават кнігі асобныя выйшлі – вялікі том паэзіі Махтумкулі, кнігі для дзяцей Агагельды Аланазарава і Касыма Нурбадава… Моцныя стасункі вымалёўваюцца з пісьменнікамі Азербайджана. Па-беларуску ў апошняе дзесяцігоддзе загучалі вершы літаральна дваццаці, а мо і болей паэтаў. Выйшлі вершаваныя зборнікі Лейлы Аліевай, Чынгіза Алі аглу, дзіцячая кніга Севіндж Нурукызы, анталогія азербайджанскай паэзіі. Такі плён, несумненна, уражвае. Што ўжо казаць пра рускую літаратуру, літаратуры народаў Расіі. На беларускай мове надрукаваны ў апошні час творы народных паэтаў Татарстана Роберта Мінуліна, Рэната Харыса, башкіркі Зульфіі Хананавай, чуваша Мустая Карыма, удмурта Вячаслава Ар-Сяргі, марыйца Васіля Краснова…

Такая багатая перакладчыцкая практыка нагадала пра тое, што ў савецкі час у Беларусі выходзіла тры перакладных альманахі – “Братэрства”, “Далягляды”, “Ветразь”. Спярша нарадзіўся альманах “Далягляды” – у “Мастацкай літаратуры”. Дзе былі прадстаўлены пераклады з усіх моў. Пасля вылучыўся альманах “Братэрства” – для публікацыі перакладаў выключна з літаратур народаў Савецкага Саюза. А ўжо “Ветразь” нарадзіўся ў выдавецтве “Юнацтва”, якое спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей і падлеткаў. І ў ім друкаваліся пераклады з розных нацыянальных літаратур – але менавіта тых твораў, якія адрасаваны юнаму чытачу.

Канечне ж, любое прамое ўзнаўленне павінна вымагаць існавання розных аб’ектыўных прычын. Тое, як складваецца сёння сітуацыя з чытаннем, увагай да мастацкай літаратуры, на вялікі жаль, увогуле пярэчыць узнаўленню многіх ранейшых мастацкіх, кніжных ідэй. На жаль, паўтаруся, такая рэчаіснасць. І ўсё ж, асабіста мне падаецца правільным адраджэнне альманаха “Далягляды” са штогадовай перыядычнасцю. Чаму гэты кніжны, літаратурна-мастацкі праект не павінен ізноўку рэалізоўвацца ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”?!.

Штогод у Беларусь у якасці Краіны – Ганаровага госця прыязджаюць на традыцыйны кірмаш розныя дзяржавы. У апошні час у якасці такога прадстаўніцтва адзначыліся Арменія, Казахстан, Кітай, Сербія, Вялікабрытанія… Чаму б менавіта да кніжнага кірмашу-выстаўкі, да сустрэчы штораз з новай краінай не прэзентаваць выпуск гадавіка “Далягляды”, у публікацыях якога рабіць акцэнт на мастацкую літаратуру той ці іншай краіны?! Мне здаецца, што пэўная логіка ў гэтым ёсць. З часам “Далягляды” маглі б аб’яднаць вакол сябе кагорту перакладчыкаў, акрэсліць новае выданне як традыцыйную пляцоўку для зносін, стасункаў. Не заўсёды кагосьці з замежнікаў і выдавецтва і перакладчык гатовыя выдаваць асобнай кнігай. У такім разе альманах якраз можа прадставіць свае старонкі для знаёмства з ціекавым аўтарам, новымі перакладамі.  

На старонках “Даляглядаў” маглі б з’яўляцца і дыскусійныя матэрыялы ў дачыненні да праблем мастацкага перакладу. У Беларусі традыцыйна звярталася ўвага да пытанняў тэорыі мастацкага перакладу. Варта згадаць артыкулы, рознага характару публікацыі на гэтую тэму Вячаслава Рагойшы, Міхася Кенькі і іншых аўтараў.

Так што, для з’яўлення новых “Даляглядаў” ёсць усе аб’ектыўныя падставы. Справа – за выдавецтвам “Мастацкая літаратура” найперш!..

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 28 раз
Другие материалы в этой категории: « “Сябрына: паэзія народаў Расіі” – праект дружбы
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии