Суббота, 21 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да наступнай сустрэчы, шчаслівыя кніжнікі!..

  • Вторник, 12 февраля 2019 11:01
  • Автор  Сугучча

Завершылася XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. З 6 па 10 лютага ў Мінску ўсё было як у сапраўднай кніжнай сталіцы свету. Падзеі, звязаныя з верхавенствам Яе Вялікасці Кнігі, гаспадарылі, вылучалі сваю энергетыку амаль цэлы тыдзень. Калі быць болей дакладнымі – пяць дзён. Выстаўка-кірмаш ішла па ўсім вялікім горадзе. Мерапрыемствы праходзілі, прыцягвалі наведвальнікаў не толькі ў Адміністрацыйым комплексе па праспекту Пераможцаў, 14, але ў бібліятэках, кінатэатрах, тэатрах і нават кавярнях горада (гастрафэст насіў літаратурны характар, наведвальнікам падаваліся “літаратурныя стравы”, рэцэпты якіх занатаваны ў мастацкіх творах). А яшчэ – у музеях сталіцы. У Нацыянальным гістарычным – выстаўка экслібрыса. У Палацы мастацтва – выстаўка кніжнай графікі. Хадзіў па праспекту Пераможцаў і адмысловы “Паэтычны аўтобус”…

Насычаная праграма кніжнай выстаўкі-кірмашу ўключала ў сябе болей як 400 (!) мерапрыемстваў. Уражлівая, пагадзіцеся, лічба!.. За пяць дзён – ажно 400 мерапрыемстваў!.. Адна прэзентацыя змяняла другую. На змену аўтограф-сесіям прыходзілі “круглыя сталы”, дыскусіі і рознага характару квэсты, флэш-мобы… Паэты чыталі вершы. Празаікі расказвалі пра свае няпростыя сюжэты. Выдавецтвы шчодра дзяліліся сваімі планамі. Асобнае месца займала праграма Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”. Прыехала з розных краін амаль 50 паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў, публіцыстаў, перакладчыкаў … З 20 розных краін – з Еўропы, Азіі і нават са Злучаных Штатаў Амерыкі.

І экспанентаў на чарговай Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы было амаль 400. З 35 краін свету.

Вельмі шмат пісьменнікаў і кнігавыдаўцоў прыехала з Расіі. Мікалай Далгаполаў, Вераніка Доліна, Яўген Вадалазкін, Максім Макарычаў, Павел Басінскі… Усе імкнуліся распавесці пра свае новыя і старыя творчыя праекты. І Далгаполаў, і Басінскі, і Макарычаў – аўтары кніг серыі “Жыццё знакамітых людзей” выдавецтва “Молодая гвардия”… Ім было пра што расказаць мінскаму чытачу. Як было што расказаць і беларускім пісьменнікам. Яны ехалі на выстаўку з розных куточкаў Беларусі. З Гомеля – Васіль Ткачоў і Уладзімір Гаўрыловіч, з Івацэвічаў – Валерый Гапееў, Віцебска – Тамара Краснова-Гусачэнка, Вілейкі – Віктар Кажура…

А з Дагестана на выстаўку прыехаў Марат Гаджыеў, з Казахстана – Бахытжана Канап’янаў, з Таджыкістана – Ато Хамдам, з Масквы – Георгій Прахін, Юрый Казлоў, Мікалай Іваноў, з Ташкента – Рысалат Хайдарава, з Йошкар-Алы – Юрый Салаўёў… Свае кнігі для падлеткаў прэзентавалі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, якія выдаюцца ў Маскве, а жывуць і працуюць у Мінску…

Але ж выстаўка-кірмаш, якую за пяць дзён працы наведала болей як 60 тысяч чалавек, завершыла сваю работу. Завершыла і пакінула свае ўрокі, пакінула новыя заданні на заўтра.

Па-першае, выстаўка павінна распаўсюджваць сваю праграму на шырокую гарадскую прастору. Мерапрыемствы павінны ладзіцца на розных пляцоўках. І важна нават не тое, колькі людзей прыйдуць у Адміністрацыйны комплекс, 14 альбо ў іншае месца. Важна іншае – каб кожны цікаўны чытач змог знайсці сваю кнігу, знайсці тое, што яму патрэбна. А дзеля гэтага патрэбна, каб на выстаўку прыйшло як мага болей пісьменнікаў, як мага болей кнігавыдаўцоў. Канечне ж, на выстаўцы не ўдзельнічалі многія і многія беларускія выдаўцы. Канечне ж, па-за ўвагай засталіся сотні кніжных навінак 2018 года. А яшчэ – упэўнены, павандраваўшы па выстаўцы, шмат хто і не знайшоў сваёй кнігі. Не знайшоў той кнігі, пра якую, магчыма, і ведаў, інфармацыю пра якую прачытаў у Інтэрнэт-рэсурсах, у сацыяльных сетках…

А дзеля гэтага трэба працаваць цэлы год, трэба папярэдне наладзіць сістэму рэкламы. Трэба ўгаварыць прыйсці на будучую выстаўку-кірмаш дзясяткі новых выдавецтваў і розныя кнігагандлёвыя сеткі. Трэба запрасіць да ўдзелу ў праграме не дзясяткі, сотні пісьменнікаў! І не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Польшчы, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі і яшчэ з многіх краін свету… І так яно, упэўнены, і будзе. Нават перакананы, што так і будзе. Абавязкова! Папяровая кніга жыве і працягвае хваляваць чытача. А ў Мінску, у Беларусі шануюць і любяць кнігу!..

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 144 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии