Вторник, 02 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мястэчкі: мастацкі напамін

  • Понедельник, 30 марта 2020 17:06
  • Автор 

Ёсць мастакі, якія сціпла працуюць, ствараючы пэўнае адлюстраванне свету, якое з часам становіцца з’явай, выносіць абраныя ім сюжэты на шырокае асэнсаванне. Такім творцам мне асабіста бачыцца і мінскі жывапісец Юрый Крупянкоў.

Вось зараз, углядаючыся ў цыкл яго паштовак «Яўрэйскае мястэчка: настальгія пра будучыню», выдадзеных у адным камплекце з 18 рэпрадукцый, у чарговы раз пераконваюся ў правільнасці такой думкі. З прадмовай да каталога ці камплекта выступае Міхаіл Кемераў, які піша: «Цяжка прадставіць сабе сучасную Беларусь яўрэйскай спадчыны. Да пачатку Другой сусветнай вайны каля мільёна жыхароў краіны складалі яўрэі, якія жылі ў гарадах і мястэчках». І далей: «…З сярэдзіны 19 стагоддзя яўрэйскае мястэчка стала культурным і літаратурным тэрмінам. Вядомы яўрэйскі пісьменнік Шолам Алейхем пісаў пра яўрэйскае мястэчка і яго насельнікаў з цеплынёю і любоўю.

Характэрныя вобразы жыхароў мястэчка, іх побыт і сцэны местачковага жыцця занатавалі многія мастакі, самымі вядомымі з якіх былі Юдэль Пэн і яго вучань Марк Шагал».

Міхаіл Крэмераў не каменціруе работы самога Ю. Крупянкова, але ў гэтым і няма патрэбы. У зборы з 18 рэпрадукцый – работы, якія здзейснены з 1999 па 2020 гг. «Уцекачы», «Яма» (гэтая праца адзначана Гран-пры на міжнароднай выстаўцы-конкурсе «Халакост вачыма мастакоў» у 2000 годзе), «Закаханыя», «Кравец з мястэчка», «Сведка»… Праз гэтыя і іншыя творы неўпрыкмет узіраешся ў розныя часіны, бачыш найболей драматычнае ў жыцці, лёсе яўрэяў. Канешне, поўнае прадстаўленне пра сутнасныя падыходы да мастацкага светабачання Юрыя Крупянкова можа даць знаёмства з арыгіналамі. Яны захоўваюцца не толькі ў майстэрні жывапісца, а і ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава, у галерэі «Хэвіс» (Надзьканіжа, Венгрыя), Мастацкай галерэі імя Міхаіла Савіцкага, Музеі «Прастора Хаіма Суціна» (Смілавічы, Чэрвенські раён). І ўсё ж паштоўкі – таксама своесаблівае віртуальнае падрожжа ў свет яўрэйскага жыцця і мастацкі свет Юрыя Крупянкова.

На многія развагі падштурхоўвае твор «Памяці мястэчка» (палатно, алей, 155x90; 2014 год). Над яўрэйскімі могілкамі з іх адмысловымі помнікамі ў паднябессі лунае само мястэчка. З асаблівай архітэктурай, гандлёвай плошчай, з кірмашом і натоўпам местачкоўцаў, ды і з царквой і касцёлам, якія заўжды былі побач. Працы Юрыя Крупянкова, як правіла, без адраса. Толькі на адной з іх – дэталізацыя мастацкай геаграфіі: «Сінагога ў Волпе». Волпа – мястэчка ў Ваўкавыскім раёне. Сінагога ў гэтым паселішчы ўяўляла сабою помнік драўлянай архітэктуры, знішчана ў час Вялікай Айчыннай вайны. Гэты адрас – і свайго роду напамін, што добра было б прайсці мастаку дарогамі праз усе старадаўнія беларускія мястэчкі, спалучыўшы і сучаснае іх аблічча з гістарычна-краязнаўчым веданнем пра іх як пра цэнтры культуры, багатыя на памяць асяродкі.

Алесь Карлюкевіч

Ілюстрацыі: рэпрадукцыі работ Юрыя Крупянкова

Прочитано 148 раз