Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пухавіцкія сляды Лесі Украінкі: Новы адрас – Дубраўка

  • Суббота, 14 марта 2020 14:18
  • Автор 

 

Сярод пухавіцкіх літаратурна-мастацкіх паселішчаў, тых вёсак, мястэчак, якія звязаны з гісторыяй беларускай літаратуры, слаўнымі ўраджэнцамі Пухавіччыны, якія здзейсніліся як паэты, празаікі, большую вядомасць маюць Дукора, Рудзенск, Пухавічы, Шацк. А вось Дубраўка не на слыху ў гэтым плане. Але ж і тут адбываюцца дзействы, якія з часам стануць гісторыяй літаратурнага краязнаўства Пухавіцкага раёна.

Зусім нядаўна ў Дубраўскай сярэдняй школе прайшла імпрэза ў гонар украінскай пісьменніцы Лесі Украінкі. Да школьнікаў і настаўнікаў завіталі саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Урублеўскі і першы сакратар украінскай амбасады Іван Башняк. Вучні ў час мерапрыемства расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Лесі Украінкі, прачыталі вершы класіка ўкраінскай паэзіі. Ансамбль «Мілавіца» выканаў беларускія песні.

Сустрэча ўсім прыйшлася даспадобы. Пра гэта гаварылі і ўкраінскія госці, і дырэктар школы Валянціна Андрэева, і дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч. Дарэчы, у пухавічан даўняя дружба з украінскай амбасадай. Шосты раз штогод пухавіцкія музейшчыкі ладзяць мерапрыемствы ў гонар Лесі Украінкі, якая наведвала некалі пухавіцкую вёску Блонь. У раённым музеі ёсць творы мастацтва, прысвечаныя класіку ўкраінскай паэзіі, а таксама выданні яе твораў. Не аднойчы вершы Лесі Украінкі гучалі ў сценах музея ў Блоні, у раённай мастацкай галерэі, якая знаходзіцца ў Мар’інай Горцы.

У беларускай сталіцы ёсць вуліца Лесі Украінкі. Мо з часам імя паэтэсы ўвойдзе і ў пухавіцкую тапаніміку? Чаму б не назваць імем Лесі Украінкі адну з вуліц Мар’інай Горкі – цэнтра Пухавіцкага раёна альбо якую вуліцу ў вёсцы Блонь? Памяць засталася б на стагоддзі!..

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 45 раз