Четверг, 14 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Генная памяць

  • Среда, 17 апреля 2019 23:23
  • Автор  Сугучча

Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. Мн., Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018 

Жывучы ў нашай «напаўвіртуальнай» рэальнасці, можна часам паверыць у немагчымае, вярнуць незваротнае... Але як жа быць з пачуццямі, памяццю, болем? Як не страціць аблічча ў гульнях лёсу? На старонках дэтэктыўнага, рамантычнага, псіхалагічнага рамана Людмілы Рублеўскай такіх «рэбусаў» — безліч. Як і планаў: часавых, прасторавых, ментальных...

«Пантофля Мнемазіны» — кніга пра кожнага з нас. Пра ўнутраную свабоду, выбар шляху самапазнання. Які проста немагчыма прайсці без усведамлення сваіх каранёў, глыбокага аналізу нашай складанай эпохі... Таму і балюча адгукаюцца, дзіўна пераплятаюцца з сучаснасцю рэпрэсіі 30-х гадоў, «справа ўрачоў» ... Генная памяць — мацнейшая за час. Як мацнейшае і каханне, што жыло нават у сталінскіх засценках. Што застаецца і пасля фізічнай страты аб’екта кахання... «Багіня памяці Мнемазіна носіць пантофлі са свінцовымі абцасамі. Ступае мякка, на дыбачках, а націсне пяткай — і струшчыць усё», — прамаўляе лірычная гераіня рамана, маладая дызайнерка Вірынея. Бо разрывае яе сэрца памяць пра нібыта загінулага пры дзіўных абставінах мужа. Вельмі кароткае сямейнае шчасце, прыкрае паніжэнне на працы, пошук сябе ў прасторы фэнтэзі, у сеціве... Жыццё Вірынеі змяняецца цалкам пасля таго, як яна бачыць у метро чалавека, дзіўна падобнага да каханага Корвуса...

«Сюжэтаў, як закаханая дзяўчына ідзе па слядах свайго зніклага прынца, хапае. Старажытныя немцы верылі, што віхура — няшчасная жонка, якая шукае мужа, нават і цяпер называюць тую з’яву Windsbraut, «нявеста ветру». Пяшчотная прыгажуна Псіхея, каб вярнуць свайго Амура, аж у царства мёртвых датупала па ваду са Стыкса. Наша Вужыная каралева, дарэчы, таксама мужа страціла і жаласна клікала яго з дрыгвы», — Людміла Рублеўская традыцыйна ўводзіць чытача ў шырокі культурны, міфалагічны падтэкст падзеі... Дэтэктыўны сюжэт пошукаў Вірынеяй мужа — толькі своеасаблівая «падсветка» падзей глабальных... Сакрэтная лячэбніца, рэдкія архівы, «авантуры збеглых нябожчыкаў» — колькі таямніц, часам і агідных, і пачварных чакае яе на гэтым складаным шляху. Натуралістычнае, пачуццёвае, падсвядомае ўтвараюць сабой сумесь вельмі моцную па сіле ўздзеяння на чытача. Чаго вартая толькі сцэна сустрэчы з сіямскімі блізнючкамі, што ва ўяўленні Вірынеі ператвараюцца ў істоту, вартую сярэднявечных жахаў...

«Творчасць — гэта вынік генератыўнага патэнцыялу таемных — мужчынскіх ці жаночых — сіл прыроды, працы душы творцы, яго інтэлекту, плюралізму нацыянальнага, індывідуальна-псіхічнага і сацыяльна-грамадскага вопыту», — адзначыла яшчэ некалькі гадоў таму Таццяна Кабржыцкая, аналізуючы асаблівасці гістарычнай прозы Людмілы Рублеўскай. І сапраўды, поліфанізм меркаванняў, выдатна акрэсленыя гендэрныя тыпы персанажаў, нязменнае глыбока інтэлектуальнае напаўненне твораў і шырокі гістарычны кантэкст заўсёды былі вызначальнымі рысамі творчай манеры пісьменніцы. І па-заліхвацку закручаны сюжэт яе новага рамана — таму самае яскравае пацверджанне. Як пераплятаюцца ўсе апавядальныя планы, вы здагадаецеся толькі ў самым канцы...

Юлія Алейчанка

Прочитано 154 раз Последнее изменение Среда, 17 апреля 2019 23:32
Другие материалы в этой категории: « У якія цуды верыць? Літаратура і спорт »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Публикуется в ...

  • Шведскі вопыт
    Шведскі вопыт 16 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторы беларускай літаратуры прайшла творчая сустрэча са шведскімі пісьменнікамі Грэтай Рутбёль і Ёрганам Гасілеўскім. Грэта…
  • Вачыма адвечнай праўды
    Вачыма адвечнай праўды Ёсць людзі, якія ад нараджэння пад шчаслівай зоркай маюць місію. Больш ці менш глабальную, больш ці менш агульназначную. Чалавек з…
  • З чаго растуць макі?
    З чаго растуць макі? Вольга Гапеева. Чорныя макі. Мн.: Галіяфы, 2019. Новая кніга Вольгі Гапеевай – заканамерны працяг старой. І гэтым я абсалютна не…
  • Міф на разломе тысячагоддзяў
    Міф на разломе тысячагоддзяў Яшчэ дзесяць дзён у культурніцкай прасторы ОК16 у Мінску можна будзе пабачыць грандыёзную выставу Алеся Родзіма “Міфалагема тысячагоддзя”, аднайменную з…
  • Касмічны пілігрым
    Касмічны пілігрым У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу Аляксандра Кішчанкі «Касмічны пілігрым». Назва вельмі ўдала раскрывае характар таленту мастака. Творца, які мысліў…