Пятница, 07 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паміж Мінскам і Уфой

  • Понедельник, 09 декабря 2019 16:02
  • Автор  Сугучча

3 снежня ва Уфе прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаны 100-годдзю з дня заснавання Башкірскага выдавецтва «Кітап» і 85-годдзя Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан. З віншавальнымі адрасамі на круглым стале і юбілейным канцэрце выступілі замежныя кнігавыдаўцы і пісьменнікі. Госці падзяліся працоўным вопытам, абмяняліся кніжнымі выданнямі і выпускамі літаратурных часопісаў, змаглі на ўласныя вочы пабачыць традыцыйныя башкірскія танцы і абрады, а таксама пачуць народныя і аўтарскія песні.

Башкірская літаратура мае багатую фальклорную гісторыю, пачынаючы са старажытнацюркскага перыяду. Эпасы, казкі, легенды, кубаіры, загадкі, песні, баіты, газелі – жанравы склал башкірскай народнай творчасці надзвычай разнастайны. Вядомыя ўсяму свету эпасы «Урал-батыр», «Акбузат», «Кара Юрга», як і сачыненні асветнікаў М. Уметбаева, М. Акмулы. Яскравым нацыянальным героем з’яўляецца Шайхзада Бабіч – класік літаратуры, дзеяч башкірскага нацыянальна-вызваленчага руху, які загінуў ва ўзросце 24 гадоў. Знакавымі з’яўляюцца і імёны С. Агіша, Б. Бікбая, А. Карная, К. Даяна, Б. Валіда, М. Марата, М. Карыма, Р. Гарыпава, Р. Сафіна, В. Ісхакава і інш. Цікавая башкірская літаратура для дзяцей: бытавыя казкі Ф. Яхіна, дзіцячая драматургія С. Сурынай, вершы Р. Нігмаці, аповесці М. Карыма і інш.

У апошні час па-беларуску ў Мінску выходзілі вершы Шайхзады Бабіча, Тамары Ганіевай, Зульфіі Хананавай, аповесці Мустая Карыма.

 

Юлія Алейчанка

 

 

 

 

 

 

Прочитано 651 раз
Другие материалы в этой категории: « Шведскі вопыт Цэнтр каардынат »

Публикуется в ...

  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…
  • Тым, хто шукае
    Тым, хто шукае Ілля Сін. Libido. Мінск, Кнігазбор, 2018. Помніцца, аўтар кнігі загадзя папярэджваў прагных чытачоў: у «Libido» вельмі мала пра цялеснае жаданне.…
  • Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”
    Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля” Лепей позна, чым ніколі. Захацелася і мне пасля ўважлівага перачытвання выказацца пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”. Як і ўся…