Воскресенье, 16 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міф на разломе тысячагоддзяў

  • Вторник, 17 сентября 2019 19:28
  • Автор  Сугучча

Яшчэ дзесяць дзён у культурніцкай прасторы ОК16 у Мінску можна будзе пабачыць грандыёзную выставу Алеся Родзіма “Міфалагема тысячагоддзя”, аднайменную з найвялікшым сучасным еўрапейскім палатном майстра. Аўтар першага малюнка на аскепках Бярлінскай сцяны, беларус родам з Баранавічаў, вучань Натана Воранава і Васіля Ахрэмчыка, імя якога грымела ў Германіі, Францыі, Галандыі, Італіі, да апошняга часу не быў, на жаль, шырока вядомы ў Беларусі.

Паўнавартасная выстава Родзіма ў рамках арт-фестывалю – выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайным, сінтэтычным, эклектычным мастацтвам. Яна найперш пра тое, што адбываецца з нашай свядомасцю ў эпоху глабальнай змены парадыгмаў. Адным з аб’ектаў выставы выступае рукапіс Алеся Родзіма “My conception”, дзе мастак зазначае: “…пачуццё цяжкага ціску сышэдшага стагоддзя, сціплыя праявы сутнасці не менш засмучанай будучыні, чаканне задыякальных зменаў у Сферычных прасторах Сусвету пагружаюць чалавечы розум у здань тонкіх энергій бясконцага Вэрхала…”

Савецкія значкі, бляшанкі і этыкеткі першых кіндэр-сюрпрызаў, выразаныя з часопісаў партрэты палітычных дзеячаў розных эпох, паўсядзённыя рэчы, стары аўтамабіль, афарбаваны кіслотнымі колерамі… А ўсё гэта прысыпана месцамі навагодняй мішурой. Светлы сум, як зранку пасля свята…

Як чалавек перажывае разлом тысячагоддзяў, у што верыць, на што спадзяецца? “Усёбачнае вока”, “Вялікі сардэчны калайдар”, “Карані”, “Натхненне”, “Багацце”, “Уніз па рацэ забыцця” – жывапісныя палотны выставы вымагаюць падобных няпростых разважанняў. У гратэскных фігурах з тканіны мастак увасабляе і герояў нацыянальнай гісторыі – Міколу Гусоўскага, Казіміра Семяновіча і інш.

Творы Алеся Родзіма бянтэжаць, патрабуюць разгадкі і шырокіх абагульненняў. Міф беларускі пераплятаецца з агульначалавечым і вабіць у чароўны свет, схаваны за пыльнай паверхняй люстэрка…

  

Юлія Алейчанка

Прочитано 356 раз
Другие материалы в этой категории: « Касмічны пілігрым З чаго растуць макі? »

Публикуется в ...

  • Жыццё па-за смерцю
    Жыццё па-за смерцю У мінскіх кінатэатрах – чарговы пракат фільма Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», уганараванага дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на «Лістападзе» і…
  • Бэтман і Быкаў
    Бэтман і Быкаў Пра кнігу Людмілы Сіньковай «Беларуская звышлітаратура» (Мн., «Кнігазбор», 2019). Літаратуразнаўства павінна быць і займальным у тым ліку. Каб у нашым…
  • Цэнтр каардынат
    Цэнтр каардынат Рэцэнзія на кнігу Алеся Аркуша «Возера Вялікае» (Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда», 2018). Пісьмянкоўскае «думаць вершы» дужа ўдала характарызуе і…
  • Паміж Мінскам і Уфой
    Паміж Мінскам і Уфой 3 снежня ва Уфе прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаны 100-годдзю з дня заснавання Башкірскага выдавецтва «Кітап» і 85-годдзя Саюза пісьменнікаў Рэспублікі…
  • Шведскі вопыт
    Шведскі вопыт 16 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторы беларускай літаратуры прайшла творчая сустрэча са шведскімі пісьменнікамі Грэтай Рутбёль і Ёрганам Гасілеўскім. Грэта…