Понедельник, 25 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Шведскі вопыт

  • Понедельник, 21 октября 2019 12:30
  • Автор  Сугучча

16 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторы беларускай літаратуры прайшла творчая сустрэча са шведскімі пісьменнікамі Грэтай Рутбёль і Ёрганам Гасілеўскім. Грэта Рутбёль – старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў, аўтарка трыццаці кніг для дзяцей, укладальніца папулярных дзіцячых энцыклапедый. Ёрган Гасілеўскі – празаік і паэт, аўтар вядомага рамана Hastigheten («Хуткасць»), прысвечаным падзеям генацыду ў Руандзе. Мадэраваў размову Ціхан Чарнякевіч.

«Да пэўнага часу ў Швецыі нельга было выдаць дзіцячую кнігу пра смерць. Але я напісала такую. Справа ў тым, што мой бацька загінуў, калі я была дзяўчынкай. Прагаварыць сваю праблему я змагла толькі пасля 50… А тут ні адно выдавецтва не прымала мой рукапіс. Тады я звярнулася да сямейнага псіхолага па кансультацыю. Прачытаўшы, тая плакала ў слухаўку: «Так, кнігу можна выдаваць». І разам з ёй мне ўдалося пераканаць выдаўца. Калі кніга нарэшце выйшла – з падзякай да мяне звярталіся шмат дарослых. Таму як такой мяжы паміж дзіцячай і дарослай літаратурай няма»,  – пракаментавала Грэта праблему “нязручных” тэм у літаратуры для дзяцей.

Узорам для беларускіх пісьменнікаў можа служыць і яе праца з мастаком: «Я заўсёды пачынаю з формы. Сама раблю накіды – а прафесійны мастак увасабляе мае творчыя задумы. Нагляднасць важная для дзяцей. Вельмі сімвалічнай выйшла мая кніга пра дэмакратыю для самых маленькіх. На кожным развароце – фрагменты карагоду, які змыкаецца ў канцы кнігі…»

Характарызуючы сваю працу над напаўдакументальнымі творамі, Ёрган Гасілеўскі адзначыў: «Я традыцыйна шмат працую з архівамі. Але не даю чытачу гатовых адказаў, хутчэй – зерне для роздуму. У рамане «Хуткасць» галоўнай гераіняй я адмыслова зрабіў 19-гадовую чорнаскурую жанчыну – як найбольш верагодную мішэнь для дыскрымінацыі».

Асноўнымі праблемамі шведскага літаратурнага працэсу госці назвалі пераход кнігі ў лічбавы фармат (і як следства – змену ўспрымання і функцый друкаванага тэксту), змяншэнне долі бібліятэк, канфліктнасць дыскусій вакол сацыяльнага і палітычнага складніку літаратурнага жыцця.

Пры характарыстыцы сучаснай паэзіі Швецыі былі вылучаны дзве плыні, якія дагэтуль суіснуююць разам: мадэрновую і сацыяльна арыентаваную, «дакументальную» паэзію. Цікава, што вялікае значэнне надаецца выпуску кніг для падрастаючага пакалення, рэгулярна выдаюцца анталогіі паэзіі для моладзі. Існуююць і шматлікія пісьменніцкія курсы, дзе выкладчыкі не імкнуцца даваць універсальных парад, а намагаюцца зразумець, як і пра што можа пісаць канкрэтны вучань. Праз службу занятасці пісьменнікаў выклікаюць правесці заняткі і са школькамі. Адметна, што падобная праца добра аплочваецца і дае пісьменнікам неабходную фінансавую свабоду.

У Швецыі, у адрозненні ад ЗША, цалкам магчыма стаць паспяховым пісьменнікам без дапамогі літаратурных агентаў: рукапісы ў выдавецтвах рэальна чытаюцца і разглядаюцца, таксама добры «старт» можна атрымаць і надрукаваўшыся ў аўтарытэтным літаратурным часопісе.

Госці беларускай сталіцы падзяліліся таксама станоўчымі эмоцыямі ад экскурсіі па Мінску, якая дала яскравае ўяўленне пра глыбіню беларускай гісторыі і ўплеценасць яе ў гісторыю агульнаеўрапейскую: «Вы – носьбіты слаўнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. У вас шмат адметных музеяў, а таксама культавых пабудоў. Ёсць рымска- і грэкакаталіцкія храмы –  пратэстантызм у вас і дагэтуль моцны, як і ў Швецыі».

 

Юлія Алейчанка

Фота Марыны Варабей

 

Прочитано 503 раз
Другие материалы в этой категории: « Вачыма адвечнай праўды Паміж Мінскам і Уфой »

Публикуется в ...

  • Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”
    Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля” Лепей позна, чым ніколі. Захацелася і мне пасля ўважлівага перачытвання выказацца пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”. Як і ўся…
  • Псіхалагічная гігіена
    Псіхалагічная гігіена Вольга Гапеева. Кэмэл-трэвэл. Мінск, «Галіяфы», 2019. Я не ведаю, ці звярталася Вольга Гапеева да псіхааналітыка. Магчыма, яна, як і многія…
  • Жыццё па-за смерцю
    Жыццё па-за смерцю У мінскіх кінатэатрах – чарговы пракат фільма Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», уганараванага дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на «Лістападзе» і…
  • Бэтман і Быкаў
    Бэтман і Быкаў Пра кнігу Людмілы Сіньковай «Беларуская звышлітаратура» (Мн., «Кнігазбор», 2019). Літаратуразнаўства павінна быць і займальным у тым ліку. Каб у нашым…
  • Цэнтр каардынат
    Цэнтр каардынат Рэцэнзія на кнігу Алеся Аркуша «Возера Вялікае» (Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда», 2018). Пісьмянкоўскае «думаць вершы» дужа ўдала характарызуе і…