Четверг, 22 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У пошуках свабоды 

  • Пятница, 28 августа 2020 17:54
  • Автор  Сугучча

Васіль Грыно – мастак, які тонка адчувае неабходнасць свабоды творчасці. Нарадзіўся Васіль ў Мінску, вырас у Рэчыцы, у 20 гадоў перабраўся ў Маскву. З’яўляўся ўдзельнікам першай у нашай краіне стрыт-арт каманды AZ crew. Вулічныя працы ствараў у Магілёве, Гомелі, Рагачове, Мінску ды іншых беларускіх гарадах, далей – даследаваў вулічную прастору розных гарадоў свету. Цяпер мастак – часты госць найбуйнейшых фестываляў стрыт-арту.

У 13 гадоў Васіль захапіўся стварэннем графіці, у далейшым трансфармаваў і ўдасканальваў свае навыкі. Яго муралы – нязменна яркія і пазнавальныя, у чымсьці дзёрзкія, сатырычныя. Часцяком адрозніваюцца яны і філасофскім падтэкстам, умела «ўбудаванымі» алюзіямі. Міжволі параўноўваеш іх з то з лепшымі ўзорамі комікс-культуры, то з творчымі пошукамі Босха і сюррэалістаў. Міфічныя, сімвалічныя сюжэты аўтар спалучае з увядзеннем у кантэкст цалкам рэальных герояў-гараджан.

Васіль прызнаецца, што вельмі любіць тварыць ў закінутых месцах. Феномен аднаўлення некалі перапыненага жыцця з’яўляецца для яго магутным творчым імпульсам. Стрыт-арт і сам па сабе – самае дынамічнае і «наравістае» мастацтва: «пераследуючы» мімавольнага гледача, напаўняе фарбамі і сэнсамі, з якімі жыць і ўваходзіць у новы дзень.

Мурал «Чытач», створаны мастаком ва Узаі, ускраінным мусульманскім раёне Бейрута, у рамках праекта «Port of hope» таксама прысвечаны свабодзе, свабодзе ад прыгнёту сацыяльнага асяроддзя і жыццёвай бязладзіцы. Васіль прыбыў у Бейрут па запрашэнні Вікторыі (арганізатара ініцыятывы @curator19.90) і яе мужа Аяда Насера, ураджэнца Узаі. Разам, прыцягваючы энтузіястаў, яны арганізавалі самавольны працэс паляпшэння некалі крымінальнага раёна з дапамогай арту, прыборкі вуліц, усталявання дыялогу з мясцовымі жыхарамі. Узаі заззяў фарбамі і стаў папулярным месцам сярод турыстаў, якія стаміліся ад прычасанай еўрапейскай архітэктуры. Паралельна з правядзеннем фестывалю ў раёне праходзіў продаж прац вулічных мастакоў з усяго свету і частка прыбытку пералічвалася на атрыманне адукацыі дзецям, якія з шэрагу прычын не маюць такой магчымасці.

 «Чытач» задумваўся як станоўчая прапаганда, вобраз, які ўсяляе веру ў сілу ведаў і самаразвіцця. «Нас фармуе навакольнае асяроддзе і вобразы ў полі зроку», ​​– упэўнены мастак Васіль Грыно.

 

Юлія Алейчанка

 

 

Прочитано 114 раз
Другие материалы в этой категории: « Каталог гісторый

Публикуется в ...

  • У пошуках свабоды 
    У пошуках свабоды  Васіль Грыно – мастак, які тонка адчувае неабходнасць свабоды творчасці. Нарадзіўся Васіль ў Мінску, вырас у Рэчыцы, у 20 гадоў…
  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…
  • Тым, хто шукае
    Тым, хто шукае Ілля Сін. Libido. Мінск, Кнігазбор, 2018. Помніцца, аўтар кнігі загадзя папярэджваў прагных чытачоў: у «Libido» вельмі мала пра цялеснае жаданне.…