Понедельник, 25 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вачыма адвечнай праўды

  • Суббота, 19 октября 2019 11:41
  • Автор  Сугучча

Ёсць людзі, якія ад нараджэння пад шчаслівай зоркай маюць місію. Больш ці менш глабальную, больш ці менш агульназначную. Чалавек з такой выразна акрэсленай місіяй у нашай культуры – Сяргей Панізьнік. І роля яго – Захавальнік. Традыцый, памяці продкаў, усмешак сучаснікаў, іх словаў-учынкаў. Незвычайна вялікі архіў са здымкамі, выразкамі, запісамі – Сяргей Сцяпанавіч карпатліва і чуйна збірае ўсё тое, чым яго на жыццёвым шляху ўзнагароджвалі Нябёсы. І ва ўласнай слоўнай творчасці толькі памнажае энергетыку геннай памяці.

Яго новая кніга “На падкове Дзвіны” – чароўны куфар, з якога ў розны час, пару можна даставаць сакавітыя прыпеўкі, замовы, прыказкі, выхопліваць іх з вершаванага радка і смакаваць-смакаваць… Створаны ў кнізе свет – сапраўды міфалагічны, ён з казак той зямлі, дзе мы нарадзіліся.

«Вершы ахвотней прыходзяць і шчырэй прамаўляюцца там, дзе сам з’явіўся на свет. Для мяне гэта бераг Прыдзвіння”, – прызнаецца аўтар і вядзе нас на “мацярык трываласці”, дзе ўладараць Раёк з Жытнем, дзе замоўныя словы збіраюць у жменю, дзе чаруе “ноч-павітуха”. Збіральнік і вялікі знаўца фальклору, Сяргей Панізьнік настолькі па-майстэрску ўплятае ў свае вершы народныя залацінкі, што мы не заўважаем, дзе канчаецца аўтарскае і пачынаецца народнае… Але часам паэт і атрыбутуе запісанае, указвае, у каго быў прыдбаны той ці іншы адметны выраз. А спектр крыніц вельмі шырокі: “з цыганскага фальклору”, “з лявонпальскіх прымудрыкаў”, “з песні запісанай ад Маруты Пальчэх у Даўгінаве” ды інш.

Дужа важна, што творца выразна артыкулюе думку пра тое, што родная Беларусь – не малая, нязначная кропка на карце, а вялікая краіна (нават наглядна ў параўнанні з тэрыторыямі іншых еўрапейскіх краін) і ўвогуле бязмежная – для закаханай душы. Увесь мацярык “ляжыць на падкове Дзвіны”, ды і камель Усясветнага Дрэва на падкову Дзвіны абапёрся!

Арыгінальная вобразнасць, нестандартныя творчыя хады, сугуба аўтарская метафарычнасць – усе гэтыя асаблівасці пісьменніцкай манеры Сяргея Панізьніка яскрава праявіліся і ў вершах кнігі “На падкове Дзвіны”. Як натуральна і разам з тым небанальна гучаць падобныя радкі:

Спыніўся ля помніка спілаванаму дрэву.

На камлі – гадавыя колцы

У сотні кружэлак.

Іх пракручвае Сонца

Залацістым сцяблом адвечнасці

Прычым не баіцца паэт і публіцыстычнага градусу, паяднання яго з настроем чыста лірычным:

Пры вывучэнні нашай аўтэнтыкі

Гэтае атожылле абзываюць

Каранёвым меласам беларусаў.

Ад старадаўняга, спрадвечнага цягнецца масток традыцыі і ў сучаснасць. “На Лявонпальскае хрышчэнне ўнучкі Яны” – паэтычнае ўвасабленне гэткай лучнасці:

Ахоўныя ключы

у рукі мне ляцелі

ад продкаў па мячы

да продкаў па кудзелі.

Лагічна прадуманая кампазіцыя лірычнага зборніка ўключае сем адмысловых раздзелаў. Назва кожнага матываваная трапным і лаканічным уступным словам. “Літара Тура” – раздзел пра вечныя, нацыятворныя велічыні. Летапісны князь Тур, Францыск Скарына, Вацлаў Ластоўкі, Максім Багдановіч, Арсень Ліс, Пімен Панчанка вандруюць па старонках незвычайнай кнігі, асвятляючы даўніну і сучаснасць, “калышучы Айчыну зыбучую”. “Увекавечвае сустрэчы” Сяргей Панізьнік у аднайменным раздзеле, згадваючы Пятра Сушко, Алену Масла, Нататаллю Бучынскую, Алену Бабіч і інш. Шчодра прадстаўляе паэт і ўласныя пераклады з творчасці Міхайла Шалаты, Даяны Лазаравіч, Евы Панізьнік у раздзеле з кемнай назвай “Ласункі стасункаў”. Багаты збор фатаздымкаў, карцін, дарчых надпісаў – у каляровай уклейцы зборніка.

“Прыветныя хвалі гамоняць са светам: праз Одэр і Балтыку весткі ляцяць праз акіян аж да самога Гурона, дзе Сяргей Панізьнік у натхненні трапным вершам гукае вясну. І родніцца Гурон з Волтай і Друяй, зацвітаюць вішні над Вартаю – а ў адлюстраванні яе на другім беразе бачу квецень садоў Віцебшчыны,” – падкрэслівае маштабнасць творчасці паэта ў прадмове да кнігі Аксеня Тарасевіч. І заклікае чытачоў разам пайсці на “агледзіны” спадчыны Сяргея Панізьніка за 60 (!) год яго актыўнай працы. Легенды жывуць побач з намі – варта толькі пачуць!

 

Юлія Алейчанка

Фота: старонка пісьменніка ў Facebook

 

 

 

 

 

Прочитано 376 раз Последнее изменение Суббота, 19 октября 2019 12:05
Другие материалы в этой категории: « З чаго растуць макі? Шведскі вопыт »

Публикуется в ...

  • Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”
    Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля” Лепей позна, чым ніколі. Захацелася і мне пасля ўважлівага перачытвання выказацца пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”. Як і ўся…
  • Псіхалагічная гігіена
    Псіхалагічная гігіена Вольга Гапеева. Кэмэл-трэвэл. Мінск, «Галіяфы», 2019. Я не ведаю, ці звярталася Вольга Гапеева да псіхааналітыка. Магчыма, яна, як і многія…
  • Жыццё па-за смерцю
    Жыццё па-за смерцю У мінскіх кінатэатрах – чарговы пракат фільма Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», уганараванага дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на «Лістападзе» і…
  • Бэтман і Быкаў
    Бэтман і Быкаў Пра кнігу Людмілы Сіньковай «Беларуская звышлітаратура» (Мн., «Кнігазбор», 2019). Літаратуразнаўства павінна быць і займальным у тым ліку. Каб у нашым…
  • Цэнтр каардынат
    Цэнтр каардынат Рэцэнзія на кнігу Алеся Аркуша «Возера Вялікае» (Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда», 2018). Пісьмянкоўскае «думаць вершы» дужа ўдала характарызуе і…