Среда, 12 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Жыццё па-за смерцю

  • Среда, 29 января 2020 22:43
  • Автор 

У мінскіх кінатэатрах – чарговы пракат фільма Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», уганараванага дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на «Лістападзе» і прызам за лепшую рэжысуру кінафестывалю Artdocfest (2019). Балюча актуальнага тым, што галоўнага героя фільма ўжо няма з намі. Мастак Захар Кудзін, які граў самога сябе, скончыў жыццё самагубствам за пару дзён да новага, 2020-га года…

І вось у чым феномен прагляду карціны зараз: з’яўляючыся ў чымсьці злавесным прароцтвам (бо непрыняцце вольнага мастацтва грамадствам – адзін з ключавых момантаў фільму, ды і думка пра самагубства нібы выпадкова прамоўлена другараднай гераіняй), ён не пакідае змрочнага асадку ў душы. Ружовыя, жоўтыя, салатавыя колеры абстрактных карцін мастака ўдала падсвечваюць важнасць дэталяў ў будзённасці, выгодна канкуруюць з шэрымі сценамі і дораць надзею на збавенне і паспяховыя пошукі гармоніі. Мінакі, выпадковыя суразмоўцы Захара – у асноўным пазітыўна настроеныя людзі, якія ўспрымаюць яго творчасць у меру здольнасцяў, а часцяком і прагна цягнуцца да прыгожага. Што казаць і пра фінал – супрацоўніца ЖЭСу, якая зафарбоўвала малюнкі і надпісы на сценах дамоў, сама бярэ балончык у рукі, каб адчуць свабоду, натхненне, жыццё. Жыццё па-за смерцю, жыццё ў мастацтве.

 

Юлія Алейчанка

Прочитано 185 раз Последнее изменение Среда, 29 января 2020 23:13
Другие материалы в этой категории: « Бэтман і Быкаў Псіхалагічная гігіена »

Публикуется в ...

  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…
  • Тым, хто шукае
    Тым, хто шукае Ілля Сін. Libido. Мінск, Кнігазбор, 2018. Помніцца, аўтар кнігі загадзя папярэджваў прагных чытачоў: у «Libido» вельмі мала пра цялеснае жаданне.…
  • Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”
    Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля” Лепей позна, чым ніколі. Захацелася і мне пасля ўважлівага перачытвання выказацца пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”. Як і ўся…