Созвучие сердец

Алена Стэльмах. Дуб i крумкач. Анонс

Дзіўны ранак захоплівае хараством абуджэння прыроды. І тут — на небе з’яўляецца сілуэт крумкача. Не, ён нікому не шкодзіць, кружыць сабе і кружыць. Але ўсё птаства ведае: не за так іх суродзіч выпісвае нябесныя петлі, злы ў яго намер, драпеж ны… Так пачынаецца казка «Дуб і крумкач». Яе героі спрабуюць высветліць, хто з іх найбольш важны, карысны — крумкач, які паўсюдна лятае, але ён там, дзе войны, ці дуб, што тры стагоддзі стаіць на месцы, але да ўсяго мае спагаду. Сваёй захапляльнай казкай аўтар запрашае і чытача пашукаць адказ на гэтае пытанне.

 

Як толькі крамяны маладзічок
дагледзеў апошні сон, соладка
пазяхнуў, пацягнуўся —
у празрыстым блакіце маладога
неба ўзнік сілуэт крумкача. Ён
павольна апісваў круг у адным
канцы вёскі, чапляў нябачную пятлю
ў другім. Дык хіба гэта дзіва?
У любым селішчы малая авіяцыя
Шчыруе зранку да цямна.
На шэравата-млечным досвітку
рухавік новага дня заводзіць
шматгалосы хор дробных птахаў.
Каб справе надаць большы імпэт,
высунуўшы са сваіх церамкоў
чорныя з адлівам чапцы, ім
падсвістваюць шпакі. “Шпарчэй,
вышэй! Дабавіць каленцаў!”— паддаюць
яны дыхту ў ранішні канцэрт.