Созвучие сердец

Генадзь Аўласенка. Малпачка — дачка Нябеснага Дракона. Казачная аповесць. Анонс

Жылі-былі ў адным казачным лесе сябры-зайчаняты: Вушасцік, Таўстун і Карапуз… Менавіта гэтымі словамі і пачынаецца новая казачная аповесць Генадзя Аўласенкі «Малпачка — дачка Нябеснага Дракона». А далей апавядаецца, як гэтыя зайчаняты сустрэлі ў сваім лесе… малпачку, якая аказалася зусім нават і не малпачкай, а… самай сапраўднай прынцэсай! Да таго ж адзінай дачкой вялікага і магутнага Нябеснага Дракона. Злая чараўніца ператварыла дзяўчынку ў малпачку… А што было на самай справе, вы даведаецеся, калі прачытаеце казку.

 

ТРЭБА ВУЧЫЦЦА СЯБРАВАЦЬ

Упэўнена, кожны з вас, дарагія чытачы, скажа, што вы і так умееце сябраваць. У вас ёсць сябры, якія вучацца з вамі ў адным класе або жывуць у вашым пад’ездзе, і вы разам ходзіце ў школу, рады сустрэчы падчас перапынку, вяртаецеся разам дадому. І гэта выдатна, што вы маеце сяброў. Але сяброўства — гэта не такая простая рэч, як падаецца на першы погляд. Часам можа здарыцца так, што чалавек, якога ты лічыш сябрам, стане ўсяго толькі былым знаёмым. А бывае і так, што той, ад каго нават і не чакаеш, прыйдзе ў цяжкую хвіліну на дапамогу.
Так і ў казачнай аповесці вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка Генадзя Аўласенкі героі праходзяць выпрабаванне на сяброўства. І, чытаючы гэтую кніжку, вам прыйдзецца сачыць за кожным з персанажаў, даваць ацэнку іх учынкам, разважаць пра іх характары і г. д. А ўсё гэта — менавіта для таго, каб кожнаму з вас самому навучыцца стаць сапраўдным сябрам і даведацца, якімі якасцямі ён павінен валодаць.
Па-першае, і вы ўсе пра гэта ведаеце, ніколі нельга падманваць, як, напрыклад, Малпачка, з якой вы хутка пазнаёміцеся, таму што менавіта яна з’яўляецца галоўным персанажам у гэтай казцы. Па-другое, заўсёды дапамагаць адзін аднаму, як зайчаняты Вушасцік, Таўстун і Карапуз. І, па-трэцяе, умець заставацца справядлівым, нягледзячы ні на што, як мудры Мядзведзь.

Вольга Аляксеева

Раздел для отображения: 
Проза