Созвучие сердец

Лі Хэ. Песня бамбукавай флейты

Новыя і дакладныя ўяўленні

У серыі «Светлыя знакі: паэты Кі­ тая» — вялікая і прыгожая будучыня. Мяркуйце самі. У 2014–2015 гадах чаты­ ры кнігі кітайскіх мастакоў слова ўбачылі свет па-беларуску. Гэта пры той умове, што ніколі раней асобныя кнігі паэзіі кітайскіх аўтараў па-беларуску не выдаваліся. Хаця і гісторыя прадстаўлення літаратуры Пад­ нябеснай у Беларусі мае болей чым стога­ довы адлік. Яшчэ з публікацый у «Нашай Ніве». Былі і асобныя кнігі. Нават і не так мала — больш за дзясятак... Ды паэзіі неяк не шчасціла... Кнігамі выходзіла проза. 

Так, перакладалі паэзію. І перакладалі на беларускую мову паэты нераўнадушныя. Максім Танк, Сяргей Дзяргай, Уладзімір Дубоўка, Рыгор Барадулін, Мікола Мят­ ліцкі, Андрэй Хадановіч, Анэля Тулупа­ ва, Вольга Іпатава... Толькі кніг асобных, на вялікі жаль, не было. Пакуль лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі не парушыў традыцыю і не выклаў сваё бачанне ў адмысловай аўтарскай анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі — «Пад крыламі Дракона: сто паэтаў Кітая». Кніга выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда». Праект быў адзначаны спецы­ яльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі. 

І следам — сапраўдны прарыў... Адзін за другім пабачылі свет зборнікі паэзіі Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо, Ай Ціна. І вось — пятая па ліку кніга ў серыі «Свет­ лыя знакі: паэты Кітая». Гэтым разам — зборнік паэзіі Лі Хэ «Песня бамбукавай флейты». 

І ў чытача ёсць унікальная магчы­ масць выправіцца ў падарожжа ў восьмае і дзявятае стагоддзі разам з правадніком Лі Хэ. 26 гадоў яго жыцця, усяго 26 гадоў фізічнай прысутнасці ў зямной прасто­ ры... І з дня смерці — адлік вечнасці яго неўміручай паэзіі. А з кнігі «Песня бамбу­ кавай флейты» — адлік прысутнасці Лі Хэ і ў беларускім вечным свеце. І адбылося гэта дзякуючы нераўнадушным пераклад­ чыкам — Алене Раманоўскай, Леаніду Дранько-Майсюку, Таццяне Сівец, Юліі Алейчанцы. Заўважым: пераклады зробле­ ны з мовы арыгінала. Алена Раманоўская перакладала адразу з кітайскай. Астатнія перакладчыкі — з падрадкоўнікаў, якія зрабіла для іх тая ж Алена Раманоўская, до­ бры знаўца кітайскай... Прыклад уражлівы і варты самай сур’ёзнай увагі. З перакла­ дам вершаў Лі Хэ (а ўжо здзейсніліся і публікацыі ў часопісах «Полымя», «Ма­ ладосць») на беларускую мову пачына­ ецца і новы этап у знаёмстве беларусаў з кітайскай літаратурай. Этап, калі мастац­ кае пераўвасабленне адбываецца з мовы арыгінала. Спадзяёмся, што айчынныя літаратуразнаўцы, гісторыкі літаратуры гэта ўлічаць.

А яшчэ ў «Маладосці» літаратурныя крытыкі паспрабавалі правесці паралелі паэзіі Лі Хэ і паэзіі Максіма Багдановіча... Зазірніце ў дванаццаты нумар часопіса за мінулы 2015 год, каб пераканацца, наколькі цікавыя гэтыя параўнанні. А пасля мы разам памарым пра той час, калі да такіх параўнанняў падыдуць і кітайскія крытыкі, кітайскія літаратуразнаўцы, маючы ўяў­ ленне пра паэзію Максіма Багдановіча на кітайскай мове. 

«Бамбук раней за ўсіх вясной/ Фар­ буе ўсё ў зялёныя адценні./ У парасткаў бамбука атачэнні/ Сцяжынка вузкая блішчыць расой», — чуцен голас Лі Хэ з восьмага стагоддзя. І следам ідуць да беларускага чытача новыя ўяўленні пра Кітай і пра кітайскае прыгожае пісьменства.

А што да праектавання серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», то ўжо сённяшнія публікацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя» сведчаць пра хуткі яе працяг. Вось надрукаваны ў тым жа дванаццатым нумары паэт Сюй Чжымо (1897–1931)... І яго вершы перакладалі з арыгінала — студэнты і аспіранты Мар’я Мішкінь, Аляксандра Беразняцкая, Кацярына Валадзько, Вольга Антоненка. А яшчэ ў архіве пісьменніцы Анэлі Тулупавай знойдзены рукапіс кнігі перакладаў паэзіі Лі Цынчжао — славутай кітайскай паэтэсы. Дарэчы, у «Маладосці» як перакладчыца маладога празаіка Гэ Ляна ўпэўнена заявіла пра сябе Кацярына Гардзей. Ведаю, што кітайскія сябры Выдавецкага дома «Звязда» перадалі ў Беларусь кнігі вершаў (на кітайскай!) Ван Гочжэ, яркага мастака слова, які яшчэ зусім нядаўна працаваў у кітайскай паэзіі, але ўжо, на жаль, пайшоў з жыцця.

Да новых сустрэч з паэзіяй Кітая ў серыі «Светлыя знакі...»!

Алесь Карлюкевіч

У фармаце PDF