Созвучие сердец

А  Б  В  Г  Д  Е  Ж  З  И  I  К  Л  М  Н  О 

П  Р  С  Т  У  Ф  Х  Ц  Ч  Ш  Щ  Э  Ю  Я

Прочитав эту книгу, ты узнаешь о таких чудесах и приключениях, какие не привиделись бы тебе даже в самых фантастических снах! Где получить суперспособности? Как отправиться в путешествие во времени? Что скрывается в глубине бездонного колодца? Обо всём расскажут страницы этой книги. Стоит лишь её раскрыть!

Жылі-былі ў адным казачным лесе сябры-зайчаняты: Вушасцік, Таўстун і Карапуз… Менавіта гэтымі словамі і пачынаецца новая казачная аповесць Генадзя Аўласенкі «Малпачка — дачка Нябеснага Дракона». А далей апавядаецца, як гэтыя зайчаняты сустрэлі ў сваім лесе… малпачку, якая аказалася зусім нават і не малпачкай, а… самай сапраўднай прынцэсай! Да таго ж адзінай дачкой вялікага і магутнага Нябеснага Дракона. Злая чараўніца ператварыла дзяўчынку ў малпачку… А што было на самай справе, вы даведаецеся, калі прачытаеце казку.

«Как на духу!..» – книга стихотворений Валерия Гришковца, что в основном были написаны уже в этом веке, после возвращения автора из Москвы в родной Пинск в августе 2004-го. Стихи, вошедшие в сборник, отдельной книгой выходят впервые, хотя многие были опубликованы в различных изданиях Беларуси и России. Они предельно откровенны и пронзительно просты. Впрочем, как и все творчество Валерия Гришковца.

Дзіўны ранак захоплівае хараством абуджэння прыроды. І тут — на небе з’яўляецца сілуэт крумкача. Не, ён нікому не шкодзіць, кружыць сабе і кружыць. Але ўсё птаства ведае: не за так іх суродзіч выпісвае нябесныя петлі, злы ў яго намер, драпеж ны… Так пачынаецца казка «Дуб і крумкач». Яе героі спрабуюць высветліць, хто з іх найбольш важны, карысны — крумкач, які паўсюдна лятае, але ён там, дзе войны, ці дуб, што тры стагоддзі стаіць на месцы, але да ўсяго мае спагаду. Сваёй захапляльнай казкай аўтар запрашае і чытача пашукаць адказ на гэтае пытанне.

Разам з пісьменніцай хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з Прынцэсай кветак, наведаюць Зімовую краіну і лунаючы горад Флайн, павандруюць па кветкавым садзе і зазірнуць у Люстэрка ведаў. І ў кожнага абавязкова з’явіцца Апельсінавы настрой. Іначай проста не можа быць, бо казкі Таццяны Прышчэпавай запомніліся чытачам сваёй лаканічнасцю, што асабліва спрыяе лёгкасці ў іх успрыняцці, напісаны светлымі фарбамі і выхоўваюць у дзяцей пачуццё справядлівасці, дабрыню, спагаду і іншыя лепшыя чалавечыя якасці.

Дадзеная кніга — умелае спалучэнне навуковых ведаў і мастацкага светабачання
пісьменніка. Усё пра ваду і тое, што з ёю звязана, — так можна вызначыць яе тэматычны
кірунак. Вельмі карысна будзе маленькаму чытачу даведацца пра беларускія рэкі і іншыя
водныя аб’екты. А яшчэ лепш — разам з дарослымі — паспрабаваць адшукаць іх на карце
Беларусі. Каштоўнасць гэтай кніжкі яшчэ і ў тым, што нязмушаны тэарэтычны матэрыял
падмацаваны казкамі на адпаведную тэматыку

Кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: З цэлым народам гутарку весці…» уключае ў сябе дзесяць творчых партрэтаў вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры.

Старажытнае гарадзішча Бярэсце, якое размясцілася ў самым цэнтры Еўропы, увабрала культуры розных народаў: беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў ды іншых. 

У гісторыі айчыннага літаратуразнаўства сваю важкую справу зрабілі кнігі, якія ўвабралі ў сябе аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі.

 

У гэтай кніжцы жывуць найразумнейшыя папугаі. І з гэтай кніжкі вельмі добра відаць афрыканскіх кракадылаў. А цікавых таямніц у гэтай кніжцы больш, чым старонак!

Страницы