Созвучие сердец

Таццяна Прышчэпава. Апельсінавы настрой. Анонс

Разам з пісьменніцай хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з Прынцэсай кветак, наведаюць Зімовую краіну і лунаючы горад Флайн, павандруюць па кветкавым садзе і зазірнуць у Люстэрка ведаў. І ў кожнага абавязкова з’явіцца Апельсінавы настрой. Іначай проста не можа быць, бо казкі Таццяны Прышчэпавай запомніліся чытачам сваёй лаканічнасцю, што асабліва спрыяе лёгкасці ў іх успрыняцці, напісаны светлымі фарбамі і выхоўваюць у дзяцей пачуццё справядлівасці, дабрыню, спагаду і іншыя лепшыя чалавечыя якасці.

 

...Аднойчы на ўрок літаратуры настаўніца другога
класа Кацярына Дзмітрыеўна прынесла кнігу. Паказа-
ла дзецям і сказала:
— Гэта незвычайная кніга. Яна сама выбірае ча-
лавека, якому хоча распавесці гісторыю Люстэрка
ведаў. Хто хоча дакрануцца да яе?
Усе вучні дружна падбеглі да настаўніцы, адзін
толькі Сярожа застаўся на месцы. Хлопчык не любіў
чытаць, і таму кніга зусім не зацікавіла яго.
Настаўніца падышла да Сярожы і запытала:
— Ты сапраўды не хочаш дакрануцца да кнігі?
Хлапчук кіўнуў галавой і адвярнуўся.
Пасля ўрока Кацярына Дзмітрыеўна папрасіла Ся-
рожу, каб ён аднёс кнігу ў бібліятэку.
Калі хлапчук зайшоў туды, там нікога не было. Ён
прайшоў паміж стэлажамі і паставіў кнігу на паліцу.
І раптам пачуў нейкі шум. Сярожа павярнуўся
і ўбачыў, што кніга ляжыць на падлозе.

Раздел для отображения: 
Проза