18 лютага 2020 года на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца Рэспубліканскі адкрыты навукова-практычны семінар «Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч» (да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна).
Тэматыка семінара:
- шмаграннасць асобы і творчай спадчыны Івана Шамякіна;
- творчасць Івана Шамякіна: сучасныя і вечныя праблемы;
- жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці Івана Шамякіна;
- творчасць Івана Шамякіна ў нацыянальным і сусветным літаратурным кантэксце;
- мова і стыль твораў Івана Шамякіна;
- перакладчыцкая дзейнасць Івана Шамякіна і пераклады яго твораў за межамі Беларусі;
- актуальныя пытанні вывучэння жыцця і творчасці Івана Шамякіна ў школе.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты.
Па выніках працы семінара плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Электронная версія зборніка будзе выкладзена на сайце «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі».
Тэрміны падачы заявак на ўдзел у семінары і матэрыялаў да друку: Заяўку на ўдзел у семінары неабходна даслаць на адрас электроннай пошты кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 11 лютага 2021 года, а матэрыялы для публікацыі – да 20 сакавіка 2021 года.
Падрабязнасці ў інфармацыйным лісце.
Спампаваць па-беларуску.
Спампаваць па-руску.