Понедельник, 30 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Адрасы Беларусі ў свеце»: працяг серыі

  • Пятница, 20 декабря 2019 12:28

Гарачыя сляды дружбы.

Сувязі Беларусі, ураджэнцаў Беларусі з іншымі прасторамі свету, пачынаючы з 2016 года, сталі прадметам увагі кніжнай серыі «Адрасы Беларусі ў свеце», над якой працуюць у Выдавецкім доме «Звязда». Серыя ўжо складаецца з чатырох кніг. Напрыканцы сёлетняга года года павінна пабачыць яшчэ адна – «Далёкае – блізкае», у якой дзве часткі.

З прадмовай да першай часткі выступіла казахстанскі літаратуразнаўца і публіцыст, загадчык аддзела аналітыкі і знешніх сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан Святлана Ананьева. Вось што яна, у прыватнасці, заўважае:

«Ужо не ўпершыню ў Беларусі рэалізуюцца праекты, якія акрэсліваюць повязь краіны, яе ўраджэнцаў з іншымі старонкамі. Праекты, якія паказваюць адрасы братэрскіх сувязяў, акрэсліваюць і зацікаўленасць Беларуссю, беларускай культурай у іншых краінах. Мне даводзіцца часта бываць у Мінску, іншых гарадах Беларусі. Гэта не выпадковыя паездкі. Прыязджаю для ўдзелу ў Дні беларускага пісьменства, пад час якога Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць традыцыйны міжнародны круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў, агульнай ідэяй якога з’яўляецца дэвіз: «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Круглы стол праводзіцца з 2007 года. За гэты час шмат хто і з нашага Казахстана пабываў на Дні беларускага пісьменства, прыняў удзел у круглым стале. На памяці – Кайрат Бакбергенаў, Васіль Шупейкін, Валерый Міхайлаў, Любоў Шашкова, Райхан Мажэнкызы… Прыязджаю я і на Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, калі беларускія сябры, пачынаючы з 2015 года, запрашаюць яшчэ і на Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Прыязджаю на Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які штораз праводзіцца ў Гродна, фактычна – на беларуска-польскім памежжы. І ўсе гэтыя паездкі, сустрэчы не проста пашыраюць мае ўяўленні пра Беларусь і беларусаў, а пераконваюць у тым, што краіна мае глыбокі грунт для развіцця міжнародных стасункаў. Беларусы здаўна падарожнічалі па свеце, унеслі значны складнік у навуку, культуру, у здзяйсненні і адкрыцці, ажыццёўленыя на іншых прасторах.

І таму вельмі лагічнай працай мне падаецца серыя кніг «Адрасы Беларусі ў свеце». І ў частцы гісторыка-краязнаўчай, і ў частцы навукова-асветніцкай, і з пункту гледжання мастацка-публіцыстычнага… Ведаю, што кнігі з гэтага праекта і ў нас, у Казахстане, у іншых цэнтральна-азіяцкіх краінах (а я сябрую, кантактую з літаратуразнаўцамі, культуролагамі, пісьменнікамі Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Кыргызстана) карыстаюцца попытам не толькі ў беларускай дыяспары, але і ў вучоных, даследчыкаў сувязяў Беларусі з іншымі прасторамі.

Мяркую, што падобнага характару працу трэба прадоўжыць і надалей. Асабіста мне хацелася б убачыць у серыі «Адрасы Беларусі ў свеце» зборнікі, якія будуць расказваць пра ўраджэнцаў Беларусі ў краінах Балтыі і Каўказа, Польшчы, Балгарыі… Спадзяюся на тое, што «Адрасы…» яшчэ і дапамогуць развіваць асяроддзе даследчыкаў, развіваць беларусазнаўства. Яшчэ – і за межамі самой Беларусі».

Нагадаем, што ранейшыя тамы серыі «Адрасы Беларусі ў свеце» выдадзены ў 2016 – 2018 гадах. Асобную частку іх складаюць мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя тым ці іншым краінам, а таксама мастацкія творы замежных пісьменнікаў, прысвечаныя Беларусі. Сярод аўтараў кніг серыі – Алесь Марціновіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Аўласенка, Юлія Алейчанка, Мікола Мятліцкі, Вера Вярба, Максім Танк, Эдзі Агняцвет, Казімір Камейша, Якуб Колас, Мікола Хведаровіч.

Кастусь Лешніца

Прочитано 1418 раз