Воскресенье, 20 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Анонс наступнай «Маладосці»: Жнівень. Ідзём далей.

  • Понедельник, 24 августа 2020 13:04

Ужо звыкла жнівеньскі нумар «Маладосці» мае непасрэдную сувязь з Днём беларускага пісьменства. Год за годам напярэдадні свята часопіс выходзіць даволі нефарматны: замест беларускай маладой літаратуры старонкі насычаны перакладамі. У гэты раз збольшага пераклады з украінскай, яны нават выдзеленыя агульнай назвай «Украінский зошит».

Здавалася б, што Украіна побач, Украіна блізка, Украіна знаёмая, але тым цікавей гэтыя адрозненні, якія ёсць між намі, тым цікавей сачыць за іх паэтычным і празаічным шляхам, тым цікавей знаёміцца з маладымі і сталымі зоркамі іх мастацкага неба. А зоркі яркія. Такія яркія, што і днём назло сонцу будуць цешыць вока, а ноччу зробяцца сапраўдным арыенцірам, надзеяй і цяплом для ахаладзелых у роспачы рук.

Здавалася б, што свет вялікі і напоўнены разнастайнымі людзьмі, традыцыямі і каштоўнасцямі, але тым цікавей гэтыя блізкасць і падабенства, якія ёсць між намі, тым цікавей заўважаць, як аўтары і аўтаркі чужой краіны апіраюцца месцамі на такія ж апоры, адштурхоўваюцца ад тых жа парадыгм, што мы.

Акрамя перакладаў з украінскай, гэтай літаратуры прысвечаны і два крытычныя артыкулы. У адным — спроба паразмаўляць пра маладую ўкраінскую паэзію, у другім — канкрэтыка пра пэўную асобу — Зянона Фіша. Мабыць, варта назваць украінскіх аўтараў і аўтарак, з творчасцю якіх можна пазнаёміцца на старонках часопіса: Яраславу Шакеру, Наталлю Мрака, Алю Гуліеву, Інну Зліву, Віктара Шупера, Герду Соняш, Сюзанну Мотрук, Ірыну Мельнік-Мастэпан, Ульяну Дудок, Вячаслава Лавіцкага, Міколу Антошчака, ВеранікуКаліцяк, Васіля Слапчука, Святлану Брэслаўску, Таццяну Белімаву.

Зразумела, што не ўся «Маладосць» аддадзена пад чужое, хоць быццам і роднае, і блізкае, ды ўсё адно чужое. Акрамя раздзела «Украінский зошит», ёсць яшчэ колькі перакладаў з рускай (Дзмітрый Касаткін), англійскай (Луіза Глюк), японскай (Кадзіі Матадзіра) і старажытнаісландскай, а вось усё астатняе сваё. Калумністыка часопіса застаецца такой жа вострай, цёплай і актуальнай, нягледзечы на тое, што пішуць аўтары свае тэксты двух (а часам больш) месячнага мінулага. Не буду аналізаваць і аглядаць калонкі, бо засяроджуся на сваім і атрымаю на гэта негатыўныя водклікі, што пацешыць маё самалюбства. Проста скажу: усё на месцы, усё, як звычайна, калі вы чытаеце звычайна, то вам спадабаецца і зараз, калі не, то, магчыма, зараз час пачаць.

Жнівень. Быццам звязаны са словам жніво. Толькі для «Маладосці», як і для любой культурнай з’явы, не час падводзіць вынікі. Час ісці далей. Як і кожны месяц. Час глядзець на суседзяў і вучыцца ў іх. Час вучыць самім. Час знаходзіць адрозненні і падабенствы. Пакуль час ідзе, час ісці. У любых абставінах і пры любых акалічнасцях. А для вас час браць часопіс у рукі і пазнаёміцца самім з тым, пра што я накідаў тут пару слоў.

Дзмітрый Шулюк, «М»

 

 

Прочитано 297 раз
Другие материалы в этой категории: « Санаторый углядаецца ў цябе