Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Апавяданні Алеся Пальчэўскага

У «Мастацкай літаратуры» ў серыі «Я люблю чытаць» пабачыла свет невялікая кніга апавяданняў дзіцячага пісьменніка Алеся Пальчэўскага «Рэкс і Казбек». 

Працаваць у беларускай літаратуры ўраджэнец унікальнага «культурнага гнязда» Міншчыны – Уздзеншчыны Алесь Восіпавіч Пальчэўскі (1905 – 1979) пачаў у 1920-я гады. Першыя яго публікацыі з’явіліся ў друку ў 1924 годзе. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1931) працаваў у дзіцячым часопісе «Іскры Ільіча» (сённяшняя «Бярозка»). У 1936 годзе маладога пісьменніка арыштавалі. Рэпрэсіі зацягнуліся амаль на доўгіх два дзесяцігоддзі. На шчасце, выжыў. У 1955 годзе вярнуўся ў Мінск. І толькі ў 1956 годзе літаратара прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Толькі ў 1958 годзе выйшла кніга яго прозы – «Родныя берагі».

У 1957 – 1971 гг. Алесь Пальчэўскі працаваў у часопісе «Вясёлка». Апошнія дзесяць гадоў – адказным сакратаром. Паспеў напісаць і выдаць нямала добрых, цёплых, адрасаваных юнаму чытачу кніг: «Разбітае люстэрка», «Былі ў маці сыны», «Жнівеньская раніца», «Запознены пасаг», «Ноч на вахце», «Беражанкі», «Аля і Галя», «Дым над лесам», «Таемная крушня», «Аднавокі сом», «Тайна аднаго звяна», «Сцежкі»… Захопленасць краскамі радзімы, роднай прыродай дадавала ў творы Алеся Пальчэўскага асаблівую прыцягальнасць. І ўвесь час праз мастацкія вобразы, сімвалы, праз сюжэты, сабраныя ім па ўсім свеце, па ўсіх сваіх сцежках-дарожках, пісьменнік углядаўся ў родную вёску Прусінава, у твары землякоў з роднай Уздзенскай старонкі.

Цеплынёй, дабрынёю, лагодай шчодра населены і кароткія апавяданні ў кнізе «Рэкс і Казбек», з якіх пісьменніца і выдавецкі рэдактар Аксана Спрынчан уклала невялікую новую кнігу Алеся Пальчэўскага: «Рэкс і Казбек», «Добрае слова», «Як мядзведзь лавіў рыбу», «Крыўда». Чатыры творы  – чатыры сапраўдныя ўрокі.

Дапамагае весці дыялог з юным чытачом і прыгожае мастацкае афармленне кнігі, над якім папрацавала Вольга Дзятко. Асновай ілюстрацый сталі яе інсталяцыі, зробленыя з пластыліну па матывах сюжэтаў з апавяданняў Алеся Пальчэўскага.

 

Мікола Берлеж

 

Прочитано 902 раз