Понедельник, 13 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Багушэвіч V&S Ажэшка

«Багушэвіч V&S Ажэшка: дыспазіторый айчыннасці ў беларускай літаратуры». +Відэа

Пад такім тытулам на YouTube-канале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры нядаўна з’явіўся запіс анлайн-лекцыі галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць»  Святланы Воцінавай.

Нагодай для мерапрыемства сталі 180-годдзе з дня народзінаў Францішка Багушэвіча, 30-годдзе са дня стварэння музея пісьменніка ў Кушлянах, апрача таго, 110-ыя ўгодкі па смерці Элізы Ажэшкі і 110-годдзе выхаду яе зборніка навэл «Gloria victis».

Святлана Воцінава, грунтуючыся на матэрыялах музея гісторыі беларускай літарататуры, распавядае пра ўзаемадачыненні Францішка Багушэвіча і Элізы Ажэшкі: перадумовы і акалічнасці знаёмства, супрацы, уплывы на жыццё і творчасць.

З лекцыі можна даведацца кранальныя гісторыі пра тое, які верш прысвяціў Ф. Багушэвіч Э. Ажэшцы, як пісьменнік прыйшоў у творы пісьменніцы, каго можна лічыць «хроснымі бацькамі» Ф. Багушэвіча ад літаратуры, які тэрмін варта ўвесці ў лексікон беларускіх літаратуразнаўцаў, што такое «дыспазіторый», чаму двойчы нобелеўская намінантка, творы якой перакладзеныя на больш як дзясятак моў мінімум двух кантынентаў не атрымлівае адпаведнай увагі сучаснага чытача, і многае іншае.

Святлана Воцінава аддае даніну пашаны працы Уладзіміра Ільіча Содаля (у гэтым годзе, заўважым, пяць год, як не стала беларускага вучонага), спасылаючыся на яго даследаванні па творчасці Ф. Багушэвіча. Рэдактар «Маладосці» згадвае, як Уладзімір Ільіч цешыўся, што на плане будоўлі сталічнага метро з’явілася кропачка «Плошча Францішка Багушэвіча», і прасіў абавязкова занатаваць гэты факт фотаздымкам. Што ж, да календара памятных датаў, спадзяемся, далучыцца і адкрыццё новай станцыі метро ў гонар яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры, а мы не будзем забывацца і на тыя імёны, якія класікаў вядуць да нас.

 

Дзякуем за натхнёную працу Святлане Воцінавай!

 

Глядзець відэа

 

Матэрыял партала «Сугучча»

 

Больш цікавага:

Канал «Маладосці ў YouTube 

Старонка «Маладосці» ў сеціве 

Старонка Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў Facebook

Прочитано 288 раз
Другие материалы в этой категории: « Агляд літаратурных часопісаў