Понедельник, 01 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лясная магія. Пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”

  • Четверг, 30 апреля 2020 12:08

Лепей позна, чым ніколі. Захацелася і мне пасля ўважлівага перачытвання выказацца пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”.

Як і ўся творчасць паэткі, “Невымаўля” народжанае ў выніку магічнага акту. Падкрэслівае гэта і лірычная гераіня, называючы сябе варажбіткай, завеяй, Ліліт... Абсалютна магічныя, тактыльныя адносіны аўтаркі да твора:

як жукамі-караедамі

словы пад карой свярбяць,

павучынай абэцэдаю

тчэцца вершавая бязь

Як вядома, многія замовы, мантры заснаваныя менавіта на рытмічным суладдзі, ураўнаважаным паўтарэнні пэўных гукаў. Гэтак жа вялікае значэнне мае гукапіс у вершах Насты Кудасавай. Толькі прыслухайцеся да мелодыкі фраз: “мулкі няўмольны холад”, “заклятыя лютым пілоты”, “хрыбтамі рыб наросхрыст <…>”! Вынаходзіць, стварае паэтка і ўдалыя наватворы: “сухажыцці”, “чалавекаспын”, “сцежканосіца”. Многія радкі яе афарыстычныя, запамінальныя. “Радніцца ў адно радно” – вельмі ўдалая паэтычная знаходка.

У духу старажытнага анімізму адухоўленай, персаналізаванай у зборніку паўстае прырода. Яна не падпарадкаваная чалавеку, а наадварот часта мае ўладу над ім. Як хораша, прыкладам, сказана пра стан сузірання летняга неба – “прымятая вышнім колам”! А ці ўяўлялі вы сябе часам дрэвам, якое выпроствае жывыя лісты, “абтрасаючы бытнечы рыззё”? Прырода – вечная загадка, цудоўны міф, схаваны ў барадзе Пана касматаногага...

Найбольш натхняе, зачароўвае паэтку восень. Вобраз яе лейтматывам праходзіць праз увесь зборнік. “Восень – роспачны Вертэр”, “восень – сансара”, “восень пад рэбрамі смягне”, “восень засталася воссю, стрыжнем тонкае душы”… Восень – “нястрымная, паўсюль вінаватая жанчына”, “недарэчная цёзка” лірычнай гераіні, “вечнага восеньскага пілігрыму”. Дае паэтка і тлумачэнне такой любові: “гэта час прыадкрыцця Твайго, час прадбачання блізкае смерці”.

Усюдыісныя і вобразы рыб. Гэта і нядзіўна: у 2013 г. пабачыў свет аднайменны зборнік Насты Кудасавай. “Невымаўля” ж дэманструе і традыцыйныя, і новыя прачытанні лейтматыву:

і цалавала рыбам вусны,

і клала рукі ім на плечы,

і разумела – невылечна,

ды я даўно ўжо не лячуся

Тонка разумее Наста Кудасава суадносіны цялеснага і духоўнага, божага прасвятлення і раскрыцця жывёльнай сутнасці. Ёсць у зборніку і “пякучы эрот”, і пошук вышэйшага пачатку. Часам гераіня “абдымае за каленкі сваю абалонку”, а часам хоча “пазбавіцца цела-багажу”. Але ясна ўсведамляе важнасць простых чалавечых абдымкаў і хоча “ўзняцца на гару пляча”. Надзвычай удала перададзены ў кнізе псіхалагічныя станы. “Каляслёзныя ў горле мячыкі” – выраз максімальна адчувальны і яскравы.

Паэзіі зборніка закранае многія культурныя пласты: чытачы знойдуць сярод радкоў Саламею, Лота, Арфея з Эўрыдыкаю…

Гераіня Кудасавай – сучасная жанчына са сваёй не заўсёды простай доляй, якая аднак магічным чынам не губляе сувязь з першароднай стыхіяй. Яна заключае “пушчаў нашых шлюб”, піша журавінавы верш, выспявае ў новым зерні. Жыццёвая мудрасць, светлы сум і адвечны пошук вышэйшай ісціны “падсвечваюць” радкі зборніка “Маё невымаўля”. Ён і сапраўды пра невымоўнае. Пра тое, што кожнаму баліць, пра тое, што кожнага радуе.

 

Юлія Алейчанка

Прочитано 187 раз