Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чабаксары: Голас Купалы гучыць шырока

  • Среда, 25 декабря 2019 21:56

У Нацыянальнай бібліятэцы Чувашскай Рэспублікі адбылася прэзентацыя зборніка Янкі Купалы «Санеты на мовах свету», выдадзенага «Мастацкай літаратурай».

У кнізе сярод іншых тэкстаў на 16 мовах – і пераклад легендарнага купалаўскага цыкла на чувашскую мову. Гэтае пераўвасабленне здзейсніў сапраўдны сябра Беларусі – народны паэт Чувашыі Валеры Тургай. Нельга не заўважыць, што літаратар добра вядомы на постсавецкай прасторы як перакладчык паэзіі А. С. Пушкіна, Т. Р. Шаўчэнкі, Ду Фу, Лі Бо, іншых сусветна вядомых паэтаў.

Валеры Тургай – часты госць у Беларусі, удзельнік Дзён беларускага пісьменства, Міжароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», традыцыйнай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. У Беларусі ў апошнія гады з’явілася нямала публікацый чувашскага паэта ў перакладзе на беларускую мову. А сам Валеры Тургай пераклаў і выдаў у Чабаксарах і невялікую анталогію класічнай і сучаснай беларускай паэзіі. У зборніку «Францыск Скарына на мовах народаў свету», які ўжо мае чатыры выданні, змешчаны пераклад урыўка з прадмовы Ф. Скарыны да «Кнігі Юдзіф» у чувашскім пераўвасабленні таксама Валеры Тургая.

На вечарыне ў гонар купалаўскіх «Санетаў» у Нацыянальнай бібліятэцы Чувашыі гучалі рознамоўныя прачытанні паэзіі народнага песняра Беларусі. Удзельнікі імпрэзы, віншуючы Валеры Тургая з бліскучым перакладам, адзначылі, што «Санетамі» Янкі Купалы ўзбагачаецца і чувашская паэзія, і чувашская школа мастацкага перакладу.

 

Кастусь Лешніца

Прочитано 1429 раз