Пятница, 23 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да 80-годдзя з дня нараджэння Кастуся Тарасава

  • Вторник, 13 октября 2020 17:43

16 кастрычніка 2020 г. у 18.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на вечар памяці Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды» з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Кастусь (Канстанцін Іванавіч) Тарасаў (1940-2010) – празаік, эсэіст, публіцыст; лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускаго ПЭН-цэнтра («За актыўную і плённую працу ў галіне гістарычнай прозы і эсэістыкі, што спрыяе фармаванню сучаснай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў», 2010).

Пачаў друкавацца як журналіст у 1966. Пісьменніцкі дэбют адбыўся ў 1976. з публікацыі ў часопісе «Нёман» дэтэктыўнай аповесці «Следственный эксперимент». Далейшы творчы лёс пісьменніка складваўся даволі ўдала. У 1980 выходзіць першая гістарычная аповесць «День рассеяния», якая пазней пераўтвараецца ў раман «Пагоня на Грунвальд» (1986). У 1988 аўтар рамана пра Грунвальдскую бітву ўзнагароджаны прэміяй Мінабароны СССР. Выходзяць кнігі аповесцей «В час Стрельца» (1981), «Странствие в тесном кругу» (1986), «Единственный свидетель – Бог» (1991), «Три жизни княгини Рогнеды» (1994), «Золотая горка» (1998).

Вядомасць у Беларусі К. Тарасаву прынёс зборнік літаратурна-гістарычных эсэ «Память о легендах» (1984), якія займальна апавядалі пра малавядомыя на той час старонкі беларускай гісторыі. Гістарычныя творы Кастуся Тарасава часцей за ўсё звязаны з мінулым Беларусі.

У 1996 К. Тарасаў стварае выдавецтва «Лекцыя», у якім на мяжы стагоддзяў выдае «Крыж памяці. Меч лёсу: Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе» (1998, перавыд. 2001), «Беларусь. Гістарычнае падарожжа для дзяцей» (2000), аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга» (2000) і інш.

На вечары «Памяць пра легенды» пра Кастуся Тарасава распавядуць яго сваякі, сябры, калегі.

Уваход вольны.

 

Падрабязнасці

Прочитано 378 раз