Вторник, 14 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Далягляды-2020»: Пісьменнікі Расіі

  • Суббота, 01 февраля 2020 13:21

«Мастацкая літаратура» выпусціла альманах перакладаў з іншых нацыянальных літаратур.

Па традыцыі старонкі гадавіка прадастаўлены і творам пісьменнікаў Расіі ў перакладзе на беларускую мову. Пад адной вокладкай знайшлося месца Амінат Абдуманапавай і Мікалаю Гумілёву, Шамілю Лутаву і Суйванат Кюрбекавай, Міясат Муслімавай і Любові Турбіной, Валеры Тургаю і Афанасію Фету.

Варта заўважыць, што ў апошні час на старонках беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў друкуецца досыць шмат перакладаў твораў пісьменнікаў розных нацыянальных літаратур Расійскай Федэрацыі. А таксама выходзяць асобныя кнігі. Напрыклад, у серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Ужо пабачылі свет зборнікі вершаў Вячаслава Ар-Сяргі, Роберта Мінуліна, Адама Ахматукаева, Валеры Тургая, калектыўны зборнік «Карэнні сілу берагуць».

– Мы і надалей будзем досыць ўважлівымі да развіцця стасункаў з нацыянальнымі літаратурамі народаў Расіі, – зазначае галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп. – у планах выдавецтва прадставіць у серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі» кнігі вершаў башкіркі Зульфіі Хананавай, татарына Рыната Харыса, агула Шаміля Лутава, нагайца Анварбека Култаева ў перакладзе на беларускую мову.

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 973 раз