Воскресенье, 16 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Далягляды-2020”: новыя старонкі адноўленага альманаха

  • Четверг, 19 декабря 2019 11:15

У 2019 годзе “Мастацкая літаратура” вярнула з небыцця літаратурна-мастацкі гадавік “Далягляды”. На 2020 год запланаваны новы выпуск.


Праца над збіраннем альманаха завяршаецца. Расказвае галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп:


– Пад адной вокладкай сабраны творы болей як 40 паэтаў і празаікаў з розных краін свету. Усяго прадстаўлена 15 краін, 22 нацыянальныя літаратуры. У “Даляглядах-2020” – вершы, проза 45 аўтараў. Над іх пераўвасабленнем рупіліся 16 перакладчыкаў. Праўда, яшчэ, магчыма, сёе-тое дадамо. Наклад “Даляглядаў” не дужа вялікі. І, пэўна, далёка не ўсе ведаюць, што забытую некалі традыцыю мы ўзнавілі. Прыгадаем, што некалі Беларусь мела ў адначассе ажно тры перакладных альманахі – “Братэрства”, “Далягляды”, “Ветразь”. Мо з часам усе яны вернуцца да жыцця?! Чаму б і не?!


У выпуску альманаха “Далягляды” за 2020 год чытач здолее зрабіць віртуальнае мастацкае падарожжа ў Германію, Дамініканскую Рэспубліку, Італію, Кубу, Кыргызстан, Кітай, Польшчу, Пуэрта-Рыка, Расію, Сербію, Узбекістан, Украіну, Таджыкістан, Туркменістан, Францыю. Літаратурная геаграфія ўражлівая – Еўропа, Лацінская Амерыка, Азія!..


Мікола Берлеж

Прочитано 1415 раз