Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дом кнігі “Светач” запрашае: Знаёмства з Гродзеншчынай кніжнай

Сённяшняя сітуацыя з каронавірусам не спрыяе масавым мерапрыемствам. Таму замест прэзентацыі “Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына”, якая планавалася шмат раней, у Доме кнігі “Светач” па праспекце Пераможцаў, 11 беларускай сталіцы адкрыта невялікая выстаўка, на якой прэзентуюцца кніжныя здабыткі ў галіне гістарычнага асветніцтва, краіназнаўштва, краязнаўства, звязаныя з Гродна і яго ваколіцамі.

На першым паверсе прасторнай крамы разгорнуты фотавернісаж са здымкаў вядомага фотамастака, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Цыдзіка. Ён – ураджэнец Гродзеншчыны. Шмат ездзіць па розных куточках сваёй мілай і любай старонкі. Як вынік – грунтоўныя справаздачы, якія друкуюцца ў перыядычных выданнях, выходзяць альбомамі і кнігамі. Ажыццявіць віртаульнае падарожжа дапаможа і выстаўка старых паштовак лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава, творчыя здабыткі якога намініраваны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Летась У. Ліхадзедаў выдаў сапраўды “гродзенскую калекцыю” альбомаў з серыі “У пошуках страчанага” – кнігі з рэпрадукцыямі філакартычных артэ-фактаў пра Слонім, Гродна, Навагрудак, Смаргонь.

І самым цэнтральным месцам для знаёмства ў “Светачы” з Гродзеншчынай кніжнай з’яўляецца выстаўка кніг, звязаных з горадам над Нёманам. Асобна вылучаюцца творчыя праекты, якія былі летась падтрыманы Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам. Шмат рупнасці, шмат дзейсных намаганняў дзеля таго, каб гэтыя кнігі пабачылі свет, прыклаў тагачасны намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч, зараз – старшыня  Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. “Кніга спрыяе не толькі духоўнаму развіццю чалавека, але і яго актыўнаму ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці краіны, -- перакананы Віктар Лісковіч. – Мы на Гродзеншчыне шмат зрабілі, каб праз кнігу паказаць і гісторыю нашай старонкі, і той багаты турыстычны патэнцыял, які мае наш край, патэнцыял, праз які варта як мага шырэй развіваць эканоміку рэгіёна”.

Кастусь Ладуцька

 

Прочитано 403 раз