Суббота, 30 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзмітро Паўлычка: «Не адпускай у сусвет незнаёмы…»

  • Пятница, 24 января 2020 01:23

Летась літаратурная Украіна адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта сучаснасці – Героя Украіны, лаўрэата Шаўчэнкаўскай і шматлікіх іншых міжнародных прэмій Дзмітро Паўлычкі. Падарункам да юбілею жывога класіка, творцы высокага таленту стала і выданне яго кнігі «Выбраныя вершы» у «коласаўскай» серыі «Паэты планеты».

Я ўсё жыццё жадаў свабоды,

Чужую ўладу не любіў.

Чаму ж нашыйны крыж з калоды

Не зняў, як вязень, не згубіў?
 

Няма імперыі аковаў,

Ды волі для мяне няма,

Пакуль не зняў я з роднай мовы,

З народу нашага – ярма, –

напісаў у 2009 годзе Дзмітро Паўлычка. Ён – яшчэ і вядомы дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны, першы кіраўнік Таварыства ўкраінскай мовы імя Тараса Шаўчэнкі.У творчай скарбніцы паэта – многія кнігі перакладаў сусветнай паэзіі: «Сусветны санет» (1983), «Анталогія славацкай паэзіі XX стагоддзі» (1997), «Санеты» У. Шэкспіра (1998), «50 польскіх паэтаў» (2000), «Паэзія» Хасэ Марці (2001), «Малая анталогія харвацкай паэзіі « (2000)… Перакладаў Дзмітро Паўлычка і творы беларускіх майстроў слова – Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна і іншых.

У новую беларускую кнігу ўкраінскага паэта ўвайшлі пераўвасабленні, здзейсненыя Міхасём Скоблам, Генадзем Бураўкіным, Янкам Сіпаковым, Нілам Гілевічам, Рыгорам Барадуліным, Дзмітром Шчарбіна і іншымі беларускімі перакладчыкамі. «Калі б я страціў вочы, Україна,/ То змог бы жыць, не бачачы лугоў,/Палесся і дняпроўскіх берагоў,/ І сёлаў пад аховай тапалінай./ У цемрыве начэй і дзён, і сноў/ Я наталяўся б мовай салаўінай,/ І свет, закрыты чорнай палатнінай,/ Яснеў бы ад яе святлістых слоў…» Гэтыя словы вымаўлены паэтам яшчэ ў 1956 – 1967 гадах (у верша – дзве даты). Пераклады чытаюцца як родныя словы з роднай нацыянальнай паэзіі.

Нагадаем, што ў серыі Выдаўца Змітра Коласа «Паэты планеты» пабачылі свет ужо каля 70 (!) кніг. Сапраўдная бібліятэка! Украінскую паэзію прадстаўляў яшчэ і Сяргій Жадан кнігай «Вершы».

Сяргей Шычко

Прочитано 808 раз