Воскресенье, 05 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзмітрый Мезенцаў: «Супольная гуманітарная прастора ў Расіі і Беларусі надзвычай шырокая…»

  • Понедельник, 23 марта 2020 09:23

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыем Мезенцавым.

          Размова вялася пра медыйнае супрацоўніцтва нашых краін, пра тое, як асвятляецца беларуская праблематыка ў Расіі і наадварот – расійская тэма ў Беларусі. Шмат увагі было звернута на 75-годдзе Вялікай Перамогі – дату, якую нашы дзяржавы будуць адзначаць 9 мая 2020 года. У сваю чаргу міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч адзначыў руплівасць беларускіх СМІ ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны, назваў шэраг творчых, медыйных праектаў, якія закранулі самыя драматычныя, самыя гераічныя эпізоды ў ваенным лёсе Беларусі, паказалі супольныя намаганні ўсіх народаў былога Савецкага Саюза ў змаганні з фашысцкімі захопнікамі.

          Удзел у сустрэчы прынялі першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Бадак. У апошнія гады папулярнасць сярод літаратараў Беларусі і Расіі набыў альманах «Созвучие», на старонках якога актыўна друкуюцца прадстаўнікі розных нацыянальных літаратур Расіі. Варта згадаць публікацыі Саліха Гуртуева (Кабардзіна-Балкарыя), Зульфіі Хананавай (Башкартастан), Марата Гаджыева, Анварбека Култаева (Дагестан), Адама Ахматукаева (Чачэнская Рэспубліка) і іншых паэтаў і празаікаў. У «Мастацкай літаратуры» выходзіць серыя кніг «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Дзмітрый Мезенцаў, звярнуўшы ўвагу на гэтыя праекты, паабяцаў са свайго боку шматгранную падтрымку творчых памкненняў беларускіх літаратараў у развіцці беларуска-расійскіх літаратурных, гуманітарных сувязяў.

Сяргей Шычко

Прочитано 673 раз