Пятница, 23 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Фестываль інтэлектуальнай кнігі пройдзе ў Мінску і іншых гарадах Беларусі

  • Пятница, 16 октября 2020 08:44

Учора, 15 кастрычніка, у Палацы мастацтва ў Мінску ў 18.00 адкрыўся III Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Фестываль з’яўляецца некамерцыйным грамадзянска-адукацыйным праектам, накіраваным на развіццё інтэлектуальнага асяроддзя, месцам сустрэчы аўтараў, выдаўцоў, дызайнераў, мастакоў, рэдактараў, перакладчыкаў, бібліятэкараў і ўсіх знаўцаў кнігі.

Мерапрыемствы «Прадмовы» праходзяць у розных фарматах – ад джэм-сесій да квэстаў, музычных выступленняў, інтэлектуальных дыскусій, лекцый, а таксама прэзентацый вядомых аўтараў. Нагадаем, што сёлета, у 2020 годзе, ў сакавіку-красавіку фестываль прайшоў на розных пляцоўках у Гродна, Віцебску, Брэсце, Бабруйску.

Арганізатар «Прадмовы» – установа культура «Кніжны офіс». У Мінску мерапрыемствы фестываля праходзяць з 15 да 18 кастрычніка.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 218 раз