Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Году малой радзімы прысвячаецца: Падарунак пісьменнікаў Міншчыны

У выдавецтве «Народная асвета» падрыхтаваны зборнік мастацкіх і мастацка-публіцыстычных твораў «Карані». Аўтары – члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У прадмове да кнігі старшыня абласнога аддзялення паэтэса і перакладчыца Святлана Быкава заўважае: «… родныя мясціны, дзе нарадзіўся чалавек, – нібы тыя глыбінныя карані, якія наталяюць унутранай энергіяй, надаюць сілы жыць…»

Пад адной вокладкай сабраны творы Генадзя Аўласенкі («Падарожжа па Міншчыне»), Аркадзя Жураўлёва («Мой адзіны, мой любы край»), Зіновія Прыгодзіча («Збіральнік полацкай даўніны»), Віктара Сабалеўскага ( «Ахвяра часу»), Аляксандра Хазяніна («Янка Купала, альманах «Нарач» і купалаўская тэматыка на яго старонках»), Мікалая Гурына («За сувязь з партызанамі – у Германію»), нарысы, эсэ, вершы Барыса Далгатовіча, Рыгора Саланца, Святланы Быкавай, Тамары Бэрэзінай, Валянціны Гіруць-Русакевіч, іншых паэтаў і празаікаў.

Несумненна, кніга стане добрым унёскам у літаратурна-мастацкую біяграфію Міншчыны, асобных яе рэгіёнаў. Са зборнікам «Карані» пісьменнікі вобласці прыйдуць і на святкаванне Дня беларускага пісьменства, і на першыя ўрокі ў агульнаадукацыйныя школы. Мастацкае слова, прысвечанае роднай старонцы, – сапраўдны падарунак усім чуйным да асветніцтва, роднай культуры і гісторыі чытачам.

Аляксандра Цітавец

         

Прочитано 273 раз