Вторник, 24 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Дыялог пісьменніцы Наталлі Саветнай з чытачамі

  • Понедельник, 09 октября 2017 05:35

У публічнай бібліятэцы №8 імя Максіма Багдановіча ў межах літаратурнага клуба “Творчыя сустрэчы” адбыўся аўтарскі вечар паэтэсы, празаіка і публіцыста Наталлі Саветнай. На сустрэчу з ёю — членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы прыйшлі ветэраны працы Заводскага раёна г. Мінска.

Узнёслае ўступнае слова пра шаноўную госцю і яе творчую і грамадскую дзейнасць сказаў старшыня сталічнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага клуба Міхась Пазнякоў. Ён адзначыў, што Н. Саветная актыўна друкуецца ў Беларусі і Расіі, мае некалькі прэстыжных міжнародных літаратурный прэмій. Праводзіць вялікую грамадскую работу не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. У прыватнасці, у Санкт-Пецярбургу, нямала робячы для ўшанавання выдатнага рускага паэта і воіна Ігара Грыгор’ева. Нямала добрых спраў на рахунку Наталлі Віктараўны Саветнай і як псіхатэрапеўта, кандыдата псіхалагічных навук.

Пісьменніца пазнаёміла прысутных са сваімі новымі творамі прозы і паэзіі, паразважала пра вечныя духоўныя каштоўнасці, адказала на пытанні слухачоў. У выніку — атрымаўся цікавы, вельмі карысны дыялог пісьменніцы з чытачамі пра надзённыя, хвалюючыя пытанні нашай рэчаіснасці.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА

Крынiца: ГА СПБ

Прочитано 418 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии