Понедельник, 16 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Падзяка тым, хто падтрымлівае часопіс “Маладосць”

  • Четверг, 16 ноября 2017 11:21
Дарагія нашы аўтары і чытачы, сябры і паплечнікі, калегі і аднадумцы!
 
Дасылаю сваю вялікую рэдактарскую падзяку тым з вас, хто падтрымлівае часопіс “Маладосць” заўсёднай падпіскай на яго, і маленькае рэдактарскае ўшчуванне тым, хто гэтага не рабіў: бо кожны падпісчык нам асабліва дарагі, а кожны непадпісчык дарагі тым, што можа ім стаць. 
 
Абсалютна кожнаму, усім-усім выказваю сваё найвялікшае рэдактарскае спадзяванне на тое, што Ваша матэрыяльнае становішча, а таксама агульны настрой, амаль ужо пераднавагодні, дазволяць Вам не праігнараваць і не забыць за ўсімі клопатамі добры-добры часопіс, які заўсёды пра вас памятае, і дорыць настрой, і прыносіць карысць сваімі цікавымі, захапляльнымі, палемічнымі, натхняльнымі, самымі-самымі рознымі старонкамі, якія ствараюцца не толькі рукамі і думкамі аўтараў і рэдактараў, але і іх сэрцамі.
 
Падпіска на часопіс адкрыта. Падпісацца на яго можна без перашкод і праз льготны індэкс, прызначаны для настаўнікаў. Пра гэта і іншае ў відэароліку па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=SWSvsp1uLls
 
Для тых, каму зручней падпісвацца, не пакідаючы дома ці офіса, можна перайсці па спасылцы:https://www.belpressa.by/Subscription/Subscribe/B141F491-E3F4-4D0E-B1BC-9F25BB347B45 
 
Для тых, каму зручней мець не папяровую, а электронную версію нашага часопіса, існуе падпіска на PDF, здзяйсняецца пераходам па спасылцы: https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E
 
Для падпісчыкаў на PDF-версію прадугледжаны прыемны сюрпрыз - часопіс ён атрымае цалкам у колеры (спецыяльна для гэтага мы ствараем адразу дзве версіі выдання - чорна-белую і каляровую).
 
Нагадваем таксама, што акрамя часопіса “Маладосць” у нас ужо існуе электронны праект «Маладосць-Unlimited». На першы выпуск першага электроннага часопіса «Маладосць-Smile» гэтага праекта можна падпісацца за 2 рублі на
 
З павагай, любоўю
і спадзяваннем на хуткую Вашу падпіску
Святлана Воцінава,
галоўны рэдактара “М”, часопіса, які немагчыма ігнараваць 
Прочитано 3308 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии