Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Гісторыя пра тое, як у звычайнай сям'і з'явілася незвычайная дзяўчынка

  • Четверг, 30 ноября 2017 09:42

Гуніла Бэргстрэм. Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая) / Мастак Гуніла Бэргстрэм; пераклад Андрэя Хадановіча, падрадковы пераклад са шведскай Алесі Башарымавай і Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 68 с.

У Біла з'явілася сястрычка Бола. Хлопчык, як і яго бацькі, на сёмым небе ад шчасця. Але прайшоў час. І ў адзін цудоўны дзень сям'я занепакоілася: з дзяўчынкай нешта не так, яна зусім не размаўляе. З гэтага моманту іх жыццё ніколі не будзе ранейшым...

У «Суперкнізе» Біл у вершаванай форме расказвае пра сваю незвычайную сястрычку. Яго гісторыі напоўнены двума процілеглымі станамі — нясцерпным болем і весялосцю. Першы з іх абазначаецца на старонках блакітным колерам, другі — жоўтым. Калі напачатку хлопчык мог у роспачы выпаліць «Я не хачу мець такой сястры, чуеш, мама?», то з цягам часу Біл адшукаў падыход да Болы. І пачаў успрымаць сястру як цуд і падарунак. Таму, як для мяне, дык гэтая кніга найперш пра любоў і прыняцце. Яна прымушае задумацца: наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто ніколі не будзе падобны да нас?

Добры доктар згадаў свой вопыт,

Кажа: «Трэба любоў і клопат,

БО ЯНА — НЕ ЯК ІНШЫЯ ЎСЕ...

Асцярожна і пакрысе

Памагайце маленькай Боле.

Яна думае. Толькі паволі».

* * *

«Каб не мелі мы побач нікога,

Каму трэба ад нас дапамога,

Каб ніхто хоць бы раз не прасіў аб маленечкім цудзе, —

Дык навошта існуе наш РОЗУМ

І ўвогуле — ЛЮДЗІ?!»

Напісаць гісторыю пра Біла і Болу Гунілу Бэргстрэм падштурхнула само жыццё: у сям'і пісьменніцы нарадзілася дачка з аўтызмам. Кніг пра дзяцей з асаблівасцямі, якія мог бы чытаць яе старэйшы сын, не было. І жанчына вырашыла напісаць сваю. У перакладзе ж на беларускую мову гэта кранальная гісторыя брата і сястры з'явілася дзякуючы Надзеі Кандрусевіч. Што цікава, перакладчыца знайшла кнігу пра Біла і Болу ў той момант, калі даведалася, што яе трохгадовая дачка — з асаблівасцю. У дзяўчынкі, як і ў Болы, таксама ёсць старэйшы брат, якому Надзеі трэба было ўсё гэта растлумачыць.

Крынiца: Звязда

Прочитано 3434 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии