Вторник, 11 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ізноў – пра Астрамечава і астрамечаўцаў. Выйшаў чарговы нумар Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха

  • Понедельник, 25 декабря 2017 00:33

Выйшаў чарговы – дваццаты па ліку і чацвёрты ў гэтым годзе – нумар Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха. 

“Астрамечаўскі рукапіс”, які рэдагуе пісьменнік з Берасцейшчыны Аляксандр Валковіч, уяўляе сабой сапраўдную краязнаўчую бібліятэку рэгіянальнага характару. На старонках выдання, якое мае перыядычнасць выпуску чатыры разы на год, друкуюцца многія цікавыя матэрыялы, якія прысвечаны расповяду пра даўнія і не зусім даўнія фрагменты культурнага, асветніцкага, проста народнага жыцця ў Брэсцкім раёне, яго блізкіх ваколіцах.

Вось і ў чацвёртым нумары за 2017 год чытача сустракае рубрыка “Астрамечава і астрамечаўцы”. У багата ілюстраваным фотаздымкамі нарысе “Птушка пеўчая па імені Ніна” пісьменнік Аляксандр Валковіч расказвае пра салістку народнага ансамбля музыкі і песні “Астрамечаўскія Лявоны” Ніну Іванаўну Вабішчэвіч (дзявочае прозвішча – Ляшкевіч). Нарадзілася гэтая таленавітая жанчына на Століншчыне , у вёсцы Рубель. Пасля заканчэння Брэсцкага музычнага каледжа прыйшла на працу настаўнікам музыкі ў Астрамечаўскую СШ. А яшчэ кіруе гурткамі сольных спеваў для дарослых і дзяцей у Астрамечаўскім СДК. І, канешне ж, непарыўна звязана з “Астрамечаўскімі Лявонамі”.

Раздзел альманаха “Чароўныя спевы і паданні спадчыны” знаёміць чытача з абрадамі, прыкметамі, прыпеўкамі, якія студэнты Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта запісалі апошнім часам у жыхароў розных паселішчаў Брэсцкага і Столінскага раёнаў. З нумара ў нумар усё болей прадстаўнічым робіцца такі раздзел, як “Народныя святы і звычаі Берасцейшчыны”. У чацвёртым нумары – артыкулы доктара філалагічных навук Іны Швед (пра вобраз бусла ў фальклоры) і студэнткі філфака Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта Марыі Русенка (“Міфапаэтычныя ўяўленні ў сучаснай традыцыі в. Кустын”). Маладая даслдечыца такімі словамі завяршае свой тэкст: “Міфапаэтычныя ўяўленні, фальклор здольны ўплываць на духоўныя працэсы сучаснага грамадства, рабіць людзей больш чулымі, спагадлівымі як у адносінах да навакольнага свету, так і адзін да другога. Апісаныя, як і іншыя, традыцыі з’яўляюцца сведчаннем бязмежнага таленту нашага народа, глыбіні яго памяці. Пакуль жыве такі народ – будзе жыць традыцыйная культура, і Культура як такая. І таму, мы можам адназначна пацвердзіць, што фіксацыя і вывучэнне фальклору, міфалогіі сёння з’яўляюцца вельмі актуальнымі”.

Іншыя артыкулы, нарысы, карэспандэнцыі ў чарговым нумары “Астрамечаўскага рукапісу” – выразная ілюстрацыя да багатага літаратурнага, краязнаўчага, мастацкага жыцця на Берасцейшчыне. Дарэчы, нагадаем, што сярод навковых кансультантаў выдання і ў складзе яго рэдакцыйнай калегіі – вядомы культуролаг, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Іосіфавіч Мальдзіс.

Алесь Карлюкевіч

Фота: Прэзентацыя ўнікальнага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс”, brsu.by

 

Прочитано 1350 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии