Понедельник, 21 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 834

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы"

  • Среда, 07 Февраль 2018 11:01

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі  "Беларуская гістарычная літаратура:  жанры, характары, праблемы" (да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). 

Канферэнцыя адбудзецца 22-23 сакавіка 2018 года

 Праблемнае поле:

 - Жанры гістарычнай літаратуры: генезіс і тыпалогія;

- Гістарычная тэматыка ў шматмоўнай літаратуры Беларусі і Беларускага Замежжа;

- Эпоха Сярэднявечча ў творах беларускай літаратуры;

- Першая Сусветная вайна і рэвалюцыі 1905 і 1917 гадоў ў гістарычна-мастацкім дыскурсе беларускай літаратуры;

- Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры. Тэма спаленых вёсак.

- Аўтарскія мадэлі і стратэгіі ў беларускай гістарычнай літаратуры.

- Максім Гарэцкі і жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя;

- Навуковая і грамадская дзейнасць Максіма Гарэцкага;

- Максім Гарэцкі – беларускі мовазнаўца і фалькларыст.

- Творчасць Максіма Гарэцкага ў сучаснай інфармацыйнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты);

- Сям’я Гарэцкіх у беларускім навуковым і нацыянальна-культурным асяродку.

 Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі дасылайце, калі ласка, да 12 сакавіка 2018 года.

 Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.

 Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным варыянтах  ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі, ці даслаць на адзін з электронных адрасоў:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём даклада — да 6 старонак (12 тыс. знакаў з прабеламі) у рэдактары Word for Windows. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку і афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

 Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Адрас Аргкамітэта: 220072  г. Мінск, вул. Сурганава 1/2,  пакой 715

Аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.

Тэлефоны:  8-017-284-28-76; 8-017-284-29-31; 8-017-284-18-85.                  

 Форма заяўкі да ўдзелу ў канферэнцыі:  

 

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………

 

  1. Месца працы, пасада………………………………………………………...

 

  1. Вучонае званне……………………………………………………………...

 

  1. Тэма даклада…………………………………………………………………

 

  1. Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………

 

  1. Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..

 

  1. E-mail…………………………………………………………………………

 

 Аргкамітэт

Прочитано 806 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии