Понедельник, 19 02 2018
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Выстава графічных твораў Анатоля Александровіча “Паміж словам і вобразам" адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі

  • Понедельник, 12 февраля 2018 09:33

З 14 лютага па 11 сакавіка 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава графічных твораў Анатоля Вячаслававіча Александровіча (1953–2017) “Паміж словам і вобразам”. На выставе будуць прадстаўлены малюнкі і афорты са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, з калекцыі сям’і мастака.

Экспазіцыя выставы дэманструе высокае майстэрства А.В. Александровіча ў розных відах графікі – станковай і кніжнай. Асаблівая цікавасць мастака да апошняй выявілася ў шматлікіх аркушах, створаных па матывах літаратурных твораў і непасрэдна кніжнай ілюстрацыі.   

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 13 лютага 2018 года а 17-й гадзіне.

Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прочитано 163 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии