Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Агляд кнігі Максіма Гарэцкага "Вернасць высокiм iдэалам"

  • Пятница, 13 апреля 2018 11:51

У серыi падарункавых выданняў да юбiлеяў класiкаў на гэты раз выйшаў том пра Максiма Гарэцкага, з дня нараджэння якога нядаўна споўнiлася 125 год. А пражыць яму давялося ўсяго сорак пяць: выдатны празаiк, шчыры беларус, грамадскi дзеяч, навуковец стаў адной з ахвяраў сталiнскiх рэпрэсiй, i яго творчасць была незаслужана забытая. Хаця гучыць сучасна i сёння — успомнiм нядаўнюю рэзанансную прэм’еру ў Купалаўскiм тэатры па аповесцi «Дзве душы». У зборнiк увайшлi вядомыя творы пiсьменнiка — тыя ж «Дзве душы», «Максiмава зязюля», «На iмперыялiстычнай вайне», а таксама ўспамiны пра Максiма Гарэцкага яго сваякоў i сяброў.

«Браму скарбаў сваiх адчыняю... Чакаю спагаднага, блiзкага сэрца, але ж брама адчынена ўсiм... Хай заходзяць! Прыняць iх гатоў. Цярплiва, пакорна прымаю: добрым манерам я добра наўчыўся. Дабра прыхавана нямала: залатога смутку багатыя скрынi, самацветнай бяссiльнасцi доўгiя нiзкi, бясцэннае роспачы буйныя зернi...»

З успамiнаў паўстае чалавек чулы i разумны, сумленны i таленавiты. Якi ў высылцы грае сваiм дзецям на скрыпцы i чытае ўслых «Песнь пра Гайявату», прадае адзiную сваю ўцеху — прыёмнiк, каб заплацiць доктару, якi лечыць дачку. Зачароўвае студэнтаў лекцыямi так, што прыходзяць нават тыя, каго лекар звольнiў па хваробе. Працуе па 12 — 16 гадзiн у суткi. I любiць з’ядаць ружаваты, мяккi кончык лiста аеру...

Узрушвае перадсмяротны твор «Скарбы жыцця», экзiстэнцыяльная бiяграфiя. Герой, прыгледзеўшыся да пышнага карагода, бачыць жоўтыя твары мерцвякоў. «Судзi мяне, судзi мяне, кожны i ўсякi! Судзi мяне судом сваiм, i кожным i ўсякiм... Карай мяне карамi сваiмi, карай... Толькi прашу цябе: не выбiвай з маiх худых i кволых рук гэтага маленькага пучочка васiлькоў».

Людміла Рублеўская

Выданне для агляду прадстаўлена крамай "Акадэмічная кніга", пр-т Незалежнасці, 72.

Крыніца: СБ

Прочитано 1694 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии