Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адзнака за ўмацаванне літаратурнай дружбы

На калегіі міністэрства інфармацыі Беларусі ўручана Ганаровая грамата Саюза пісьменнікаў Таджыкістана дырэктару выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесю Бадаку.

Беларускі паэт, празаік, перакладчык, літаратурны крытык адзначаны ўзнагародай пісьменніцкай арганізацыі Таджыкістана ў сувязі са святкаваннем ў Душанбэ, горнай памірскай краіне Дзён культуры Беларусі, якія толькі што завяршыліся. Узнагарода зусім невыпадковая. У Беларусі і Таджыкістана ў апошнія гады ўсталёўваюцца трывалыя літаратурныя стасункі. І адбываецца гэта ў значнай ступені дзякуючы менавіта намаганням Алеся Бадака як вядомага арганізатара літаратурнага працэса ў Беларусі. Яшчэ ў 2009 годзе пісьменнік стаў укладальнікам выдадзенага ў Душанбэ альманаха “Вячэрняе вогнішча”, у якім на таджыкскай мове блыі прадстаўлены творы сучасных паэтаў і празаікаў Беларусі. 

– Мяркую, што і надалей мы будзем прапагандаваць беларускую літаратуру ў Таджыкістане, таджыкскую – у Беларусі, -- гаворыць Алесь Бадак. – У нас у Душанбэ шмат добрых сяброў – драматург і перакладчык Ато Хамдам, старшыня пісьменніцкага саюза паэт Нізом Касім. За гады правядзення міжнародных “круглых сталоў” беларускіх і замежных пісьменнікаў у час Дня беларускага пісьменства (а мы робім гэта з 2007 года) мо з дзясятак літаратараў Таджыкістана гасцявала ў Беларусі. І, зразумела, кожны з іх вяртаўся дадому з новмыі ўяўленнямі пра нашу краіну, наш народ.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 459 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии