Воскресенье, 21 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы.

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднаўляе традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”.

На мерапрыемстве вас чакае:

  • экскурсія па музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ад паэта Алеся Жамойціна;
  • займальная віктарына “Пяць крокаў да Запавету Мацея Бурачка”;
  • музейна-педагагічныя заняткі “Фэст. Гулянне ў народным стылі”, “Сам зраблю батлеечную ляльку”;
  • аквагрым для маленькіх наведвальнікаў;
  • традыцыйны беларускі тэатр лялек “Батлейка”;
  • выступленні музыкаў Андрэя Мельнікава, Міхаіла Бараноўскага, Зміцера Бартосіка на бард-сядзібе;
  • выступленні фальклорных калектываў Смаргонскага раёна.

Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем вядомага краязнаўцы Антона Астаповіча.

Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне.

Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в. Кушляны.

Кантактныя тэлефоны: (017) 334–57–82, 334-56-21.

Падрабязнасці на bellitmuseum.by

Прочитано 894 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии