Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратура аб’ядноўвае

Больш як сто пісьменнікаў з дзесяці краін свету прыехалі ў Беларусь паўдзельнічаць у V Міжнародным літаратурным форуме «Славянская ліра — 2018», які адбыўся ў Мінску з 31 мая па 3 чэрвеня.

Юбілейны форум адкрыўся агляднай экскурсіяй для літаратараў, якія з задавальненнем пазнаёміліся са славутасцямі горада і змаглі ацаніць інфраструктуру сталіцы. Далей усе асноўныя мерапрыемствы адбываліся на пляцоўцы Дома Масквы. У рамках «Славянскай ліры — 2018» прайшлі разнастайныя майстар-класы, круглыя сталы, дыскусіі, літаратурная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю Першай сусветнай вайны. Таксама ўдзельнікі форуму наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Форум — гэта перш за ўсё магчымасць мець зносіны з калегамі, падкрэс-лівалі арганізатары. Хтосьці з іх ужо адбыўся ў літаратуры і валодае сакрэтамі майстэрства паэтычнай кухні, прозы ці драматургіі, а камусьці яны патрэбны цяпер, каб развівацца, лічаць, у прыватнасці, ініцыятары з літаратурнага саюза «Полацкая галіна». Гэтаму былі прысвечаны майстар-класы. У межах форуму прайшоў літаратурны конкурс «Славянская ліра», у якім прадугледжана пяць намінацый: «Паэзія. Свабодная тэматыка», «Паэзія. Пейзажная лірыка», «Малая проза», «Мастацкі пераклад», «Драматургія».

Вікторыя Аскера

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 744 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии