Суббота, 17 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Украінскія зацікаўленні беларусістыкай

  • Понедельник, 09 июля 2018 12:54

У Палтаўскім нацыянальным педагагічным універсітэце імя У. Караленкі створана ўнікальная навукова-даследчыцкая лабараторыя.

Дацэнт кафедры журналістыкі Глеб Кудрашоў, добра вядомы сваімі зацікаўленнямі ў беларуска-ўкраінскіх культурных і гістарычных стасунках, стварыў навуковую лабараторыю «Беларуска-Украінскія Кніжныя Сувязі» (БУКС). Яшчэ з 2012-га малады даследчык рэгулярна друкуецца з артыкуламі, навуковымі паведамленнямі ў Беларусі, выступае на розных канферэнцыях. Глеб Кудрашоў падтрымлівае трывалыя стасункі з украінскай дыяспарай у Беларусі.

Плёнам зацікаўленняў беларуска-ўкраінскімі стасункамі стала і кніга Г. Кудрашова «Малітва Тараса пад беларускім небам», у якой даволі падрабязна разгледжаны ўсе пытанні мемарыялізацыі жыцця і творчасці Вялікага Кабзара ў Беларусі. Выданне, якое даследчык прадставіў чытачу на ўкраінскай мове, даўно разышлося і фактычна стала рарытэтам. Пра кнігу пісалі ў беларускім і ўкраінскім друку, размова пра яе ішла і на круглым стале беларускіх і замежных пісьменнікаў сёлета ў Гродне на чарговым фестывалі нацыянальных культур. Зараз рыхтуецца пераклад кнігі на беларускую мову. Мяркуецца, што «Малітва Тараса пад беларускім небам» пабачыць свет у мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Сяргей Шычко

Крыніца: Звязда

Прочитано 1272 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии