Понедельник, 16 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Першы глянцавы часопіс для дзяцей Беларусі

Пабачыў свет чарговы нумар часопіса “Domik” – першы глянцавы часопіс для дзяцей Беларусі.

Сёмы па ліку. Часопіс выдаецца са студзеня 2018 года. Выданне, якое мае тыраж у 12 021 экзэмпляр, настойліва “прабіваецца” да чытача са сваім тварам, сваім медыйным светапоглядам на рэчаіснасць. Галоўны рэдактар – Анастасія Радзікевіч, Заснавальнік – Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Сябры “Вясёлкі” (старшыня праўлення – пісьменнік Уладзімір Ліпскі, які на працягу ўжо ці не чатырох дзесяцігоддзяў рэдагуе звышпапулярны дзіцячы часопіс краіны – “Вясёлку”).

На старонках часопіса – размова пра тое, што турбуе падлеткаў, вучняў малодшых і сярэдніх класаў агульнаадукацыйнай школы, артыкулы, карэспандэнцыі пра вопратку, моду, мастацтва. Тэматычную прастору можна смела аб’яднаць адным агульным клопатам – як давесці да юнага чытача, што такое прыгажосць. На шчасце, у пошуках адказу на гэтае пытанне рэдакцыя, аўтарскі актыў выдання не забываецца пра беларускія народныя строі, гісторыю і краязнаўства, кнігі, мастацкую літаратуру. Значыць, жыць прыгожа – гэта яшчэ і быць адукаваным, любіць сваю Айчыну, мець прыцяжэнне да роднага і беларускага.

Сяргей Шычко

Прочитано 83 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии