Воскресенье, 21 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Маладосць»: сустрэча стагоддзяў і культур

  • Четверг, 09 августа 2018 11:06

Жнівеньскі нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць», які днямі выйдзе з друку, паяднаў народы і культуры. І нават паяднаў розныя гістарычныя адрэзкі часу. На старонках выдання, выпуск якога прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, у перакладзе на беларускую мову змешчаны творы паэзіі і прозы з розных нацыянальных літаратур: Індыі, Бангладэш, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Туркменістана, Таджыкістана...

Што прыкметна вылучае гэты «маладосцеўскі» нумар, дык гэта жаданне рэдакцыі і перакладчыкаў пашырыць прастору стасункаў беларускага слова з усім светам. Калі Рабіндраната Тагора ведаюць у Беларусі яшчэ з сярэдзіны 1920-х гадоў (першы перакладчык лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры, індыйскага класіка — народны пясняр Беларусі Якуб Колас), то адкрыццём з'яўляецца пераклад верша ці нават паэмы «Мяцежнік» Казі Назруло Іслама з Бангладэш. Максат Бяшымаў з Туркменістана з апавяданнем «Свята» — гэта магчымасць «зазірнуць» у маладую туркменскую прозу. Лаік Шэралі ў перакладах Навума Гальпяровіча прадстаўляе Таджыкістан. Уражальнай публікацыяй падаецца паэма башкірскай пісьменніцы Зульфіі Хананавай «Ачаг» (перакладчыца — Марыя Кобец). Анварбек Култаеў (яго знаёміць з беларускім чытачом Мікола Мятліцкі) расказвае ў вершах пра лёс нагайскага народа. Сам паэт жыве і працуе ў Дагестане, Махачкале. Расійскую Федэрацыю прадстаўляюць яшчэ і народны пісьменнік Татарстана Роберт Мінулін, малады рускі празаік з Масквы Алена Тулушава.

Выпуск перакладнога нумара часопіса «Маладосць» будзе прэзентаваны ў час правядзення міжнароднага круглага стала беларускіх і замежных пісьменнікаў, які пройдзе ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці літаральна ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства — 1 верасня.

Сяргей Шычко

Крыніца: Звязда

Прочитано 558 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии